Перайсці да зместу

Барыс Мікалаевіч Ельцын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Барыс Ельцын)
Барыс Мікалаевіч Ельцын
руск.: Борис Николаевич Ельцин
Сцяг1-ы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
10 ліпеня 1991 — 31 снежня 1999
Кіраўнік урада Іван Сцяпанавіч Сілаеў
Алег Іванавіч Лобаў (в. а.)
Барыс Мікалаевіч Ельцын
Ягор Цімуравіч Гайдар (в. а.)
Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Сяргей Уладзіленавіч Кірыенка
Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін (в. а.)
Яўген Максімавіч Прымакоў
Сяргей Вадзімавіч Сцяпашын
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Пераемнік Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Сцяг Кіраўнік урада Расійскай Федэрацыі як прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
6 лістапада 1991 — 15 чэрвеня 1992
Папярэднік Іван Сцяпанавіч Сілаеў
Алег Іванавіч Лобаў (в. а.)
Пераемнік Ягор Цімуравіч Гайдар (в. а.)
Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Сцяг10-ы старшыня Вярхоўнага Савета РСФСР
29 мая 1990 — 10 ліпеня 1991
Папярэднік Мікалай Мацвеевіч Грыбачоў
Пераемнік Руслан Імранавіч Хасбулатаў

Нараджэнне 1 лютага 1931(1931-02-01)[1][2][…]
Смерць 23 красавіка 2007(2007-04-23)[3][1][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Nikolai Ignatievich Yeltsin[d]
Маці Claudia Vasilievna Jeltsina[d]
Жонка Naina Yeltsina[d][6]
Дзеці Таццяна Барысаўна Юмашава[d] і Алена Акулава[d]
Веравызнанне РПЦ і праваслаўе
Партыя КПСС (19611990)
Член у
Адукацыя
Прафесія інжынер-будаўнік
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць СССР
Званне Supreme Commander-in-Chief of the Armed Forces of the Russian Federation[d]
Камандаваў Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Мікала́евіч Ельцын (руск.: Борис Николаевич Ельцин; 1 лютага 1931, сяло Бутка, цяпер Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР — 23 красавіка 2007, Масква, Расія) — савецкі і расійскі палітычны дзеяч, які быў першым прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі з 1991 па 1999 год.

Ельцын, які першапачаткова быў прыхільнікам Міхаіла Гарбачова, падчас рэформаў перабудовы стаў адным з самых магутных палітычных праціўнікаў Гарбачова. 29 мая 1990 быў абраны старшынёй Вярхоўнага савета РСФСР. 12 чэрвеня 1991 года ў выніку ўсенароднага рэферэндума быў абраны на новаўтвораную пасаду прэзідэнта РСФСР, якая ў той час была адной з 15 рэспублік, якія складалі СССР. Пасля адстаўкі Гарбачова і канчатковага распаду Савецкага Саюза 25 снежня 1991 года, Ельцын заставаўся на пасадзе прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, якая стала правапераемніцай СССР. У 1996 годзе Ельцын быў пераабраны на выбарах, перамогшы ў другім туры прадстаўніка адроджанай Камуністычнай партыі Генадзя Зюганава з перавагай у 13 %. Аднак, пасля серыі эканамічных і палітычных крызісаў у Расіі ў 1990-я гады, Ельцын не змог вярнуць сваю раннюю папулярнасць.

Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны Прэзідэнт Расіі, радыкальны рэфарматар грамадска-палітычнага і эканамічнага ўладкавання Расіі. Вядомы таксама сваімі рашэннямі аб забароне КПСС, перагляду курсу на будаўніцтва сацыялізма, аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываннем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачні ў 1994 годзе.

Партыйная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага палітэхнічнага інстытуту імя С. М. Кірава. Працаваў на партыйных пасадах. У 1976—1985 гадах — першы сакратар Свярдлоўскага абкаму партыі. У 1985 з пачаткам перабудовы пераведзены ў Маскву. Заняў пасаду сакратара ЦК КПСС. У тым жа годзе прызначаны першым сакратаром Маскоўскага гаркаму КПСС.

У 1987 годзе з-за канфліктаў у вышэйшым кіраўніцтве выступіў з крытыкай павольных тэмпаў перабудовы. Папрасіў вызваліць яго ад пасады, што і адбылося. У 1988 годзе заняў пасаду намесніка старшыні Дзяржбуда — міністра СССР.

З пачаткам палітычнай рэформы актыўна ўключыўся ў перадвыбарную барацьбу. У 1989 годзе абраны народным дэпутам СССР, у 1990 годзе — народным дэпутатам РСФСР. Паступова стаў лідарам апазіцыі, якая выступала за паглыбленне курсу перабудовы.

У 1990 годзе абраны старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР, 12 чэрвеня 1991 года — прэзідэнтам РСФСР.

Прэзідэнт Расіі

[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1991 года ўзначаліў рух супраць ГКЧП. У снежні 1991 года падпісаў Белавежскія пагадненні, якія спынілі існаванне СССР.

22 верасня 1993 года Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленні Канстытуцыйнага Суду, абвясціў аб спыненні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэннем ім Канстытуцыі. 23 верасня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расіі, З’езд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленні прэзідэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэнне не было выканана.

Вынікам няспынных сутыкненняў у Вярхоўным савеце стаў расійскі канстытуцыйны крызіс 1993 года, падчас якога Ельцын выдаў незаконны загад аб роспуску парламента, які спрабаваў адхіліць яго ад улады. У рэшце рэшт вайскоўцы сталі на бок Ельцына, аблажыўшы і абстраляўшы расійскі Белы дом, у выніку чаго загінула 187 чалавек. Тады Ельцын парушыў дзеючую канстытуцыю, часова забараніў палітычную апазіцыю і працягнуў эканамічнае эксперыментаванне. Ён прапанаваў новую канстытуцыю з моцнай прэзідэнцкай уладай, якая была ўхвалена на рэферэндуме 12 снежня 1993 года з 58,5 % галасоў выбаршчыкаў.

У снежні 1994 года Ельцын аддаў загад на ваеннае ўварванне ў Чачэнскую рэспубліку з мэтай аднавіць кантроль Масквы над ёй. Толькі праз два гады федэральныя войскі былі выведзеныя з спустошанай тэрыторыі Чачні паводле дамовы 1996 года, якая надала рэспубліцы вялікія аўтаномныя магчымасці, але не поўную незалежнасць, якой намагаліся чачэнцы. Рашэнне Ельцына пра пачатак вайны ў Чачэнскай рэспубліцы выклікала трывожную рэакцыю на Захадзе.

У 1996 годзе перавыбраны на пасаду прэзідэнта Расіі. 31 снежня 1999 года дабраахватна сышоў у адстаўку.

31 снежня 1999 года зрабіў нечаканую заяву аб сваёй адстаўцы і перадаў прэзідэнцкую пасаду свайму пераемніку — тагачаснаму прэм’ер-міністру Уладзіміру Пуціну. Ельцын, якога BBC назваў «заснавальнікам расійскай дэмакратыі», сышоў у адстаўку, яшчэ будучы папулярным сярод насельніцтва.

Ельцын абяцаў ператварыць сацыялістычную мадэль эканомікі Расіі ў свабодную рынкавую і правёў шокавую тэрапію эканомікі, лібералізацыю цэн і прыватызацыйныя праграмы. З-за няўдалага метаду прыватызацыі шмат нацыянальнага багацця патрапіла ў рукі невялікай групы алігархаў. Апроч таго, ельцынская эпоха характарызуецца шырокараспаўсюджанай карупцыяй, інфляцыяй, эканамічным калапсам і велізарнымі палітычнымі і сацыяльнымі праблемамі, якія пацярпела Расія і краіны былога СССР. На працягу першых гадоў прэзідэнцтва Ельцына многія з яго палітычных прыхільнікаў перайшлі ў апазіцыю да яго, а віцэ-прэзідэнт Аляксандр Руцкі асудзіў рэформы, азваўшы іх «эканамічным генацыдам».

Быў жанаты, меў дзвюх дочак, пяць унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у хрышчэнні — Анастасія). Дачкі — Алена Акулава і Таццяна Дз’ячэнка.

Па дадзеных фонда «Грамадская думка», адмоўна ацэньвалі гістарычную ролю Ельцына 57 % жыхароў Расіі, станоўча — 25 % (у 2000 годзе, адразу пасля адстаўкі, гэтыя дадзеныя выглядалі: 67 % супраць 18 %).

Па дадзеных «Левада-Центра», негатыўна ацэньвалі вынікі яго кіравання 67 % у 2000 годзе і 70 % — у 2006, станоўча 15 % і 13 % адпаведна.

Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):

  • «Исповедь на заданную тему»[7] (1990) — невялікая кніга, у якой пераплеценыя аўтабіяграфія, палітычнае крэда і аповяд аб выбарчай кампаніі Ельцына на выбарах народных дэпутатаў.
  • «Записки Президента»[8] ([1994]) — кніга, напісаная дзейсным прэзідэнтам, у ёй распавядаецца аб такіх падзеях 1990—1993, як выбары прэзідэнта, жнівеньскі путч (ГКЧП), распад СССР, пачатак эканамічных рэформ, канстытуцыйны крызіс 1992—1993, падзеі 21 верасня — 4 кастрычніка 1993 года (роспуск Вярхоўнага Савета).
  • «Президентский марафон»[9] (2000) — кніга, выдадзеная неўзабаве пасля адстаўкі, у ёй распавядаецца аб другіх прэзідэнцкіх выбарах і другім прэзідэнцкім тэрміне.