Акбар Вялікі
Акбар I Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
جلال الدین محمد اکبر | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хумаюн | ||||||
Пераемнік | Джахангір | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1542[1] |
||||||
Смерць |
25 кастрычніка 1605 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вялікія Маголы | ||||||
Бацька | Хумаюн[d] | ||||||
Маці | Хаміда Бану Бегум[d] | ||||||
Жонка | Марыям уз-Замані[d], Ruqaiya Sultan Begum[d] і Salima Sultan Begum[d] | ||||||
Дзеці | Джахангір, Прынц Мурад[d], Прынц Даніял[d], Aram Banu Begum[d], Khanum Sultan Begum[d] і Shakr-un-Nissa Begum[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам, прапаведаваў Дын-і ілахі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джалал-ад-Дзін Мухамад Акбар (Акбар Вялікі) (جلال الدین محمد اکبر Jalāl ud-Dīn Muhammad Akbar) (14 кастрычніка 1542 — 17 кастрычніка 1605) — трэці падзішах дынастыі Вялікіх Маголаў (імператар Індыі), цімурыд, сын Хумаюна, якога ён змяніў у якасці правіцеля Магольскай імперыі (1556—1605), унук Бабура, заснавальніка дынастыі. Пад канец праўлення Акбара Магольская імперыя ахоплівала большую частку паўночнай Індыі.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Акбар, які лічыцца велічайшым з магольскіх імператараў, узышоў на дэлійскі трон ва ўзросце трынаццаці з паловай гадоў, пасля смерці свайго бацькі Хумаюна. Ён паходзіў з цюркска-мангольскага роду цімурыдаў. Падавіўшы некалькі мяцяжоў (у тым ліку з боку свайго брата Хакіма), ён на працягу двух дзесяцігоддзяў аб’ядноўваў пад сваім панаваннем землі паўночнай і цэнтральнай Індыі. Акбар ліквідаваў на доўгі час ваенную пагрозу з боку пуштунскіх (афганскіх) нашчадкаў Шэр Шаха, правёўшы некалькі войнаў супраць афганскіх плямёнаў. Умацаваў сваю ўладу, прыцягнуўшы ўмелай дыпламатыяй на свой бок магутную касту раджпутаў.
Завяршыўшы ў асноўным тэрытарыяльнае фармаванне дзяржавы, у 1574 годзе Акбар прыступіў да правядзення ўнутраных рэформ. Мэтай рэформ было стварэнне цэнтралізаванай дзяржавы на аснове большай роўнасці народаў, якія яе насяляюць. Быў умацаваны кантроль за арміяй, праведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, усталявана адзіная сістэма падаткаабкладання. Падатковая рэформа прадугледжвала строгі ўлік і справаздачнасць, былі адмененыя рэлігійныя падаткі на немусульман, прадугледжана магчымасць не спаганяць падаткі пры неўраджаі. Па ўсёй імперыі была ўведзена ўніфікаваная сістэма мер і ваг, адзіны сонечны каляндар, заснаваны на базе табліц Улугбека. Вялікае значэнне Акбар надаваў развіццю гандлю, які наладзіў нават з еўрапейцамі. Імкнучыся пашырыць уплыў Маголаў на індыйскае грамадства актыўна прыцягваў індускіх раджаў на важныя пасады ў дзяржаве і арміі. Разам з тым, нягледзячы на яго значную талерантнасць і пэўныя сацыяльныя эксперыменты, ён заставаўся мусульманскім імператарам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Акбар заахвочваў развіццё навук і мастацтваў, сабраўшы вакол свайго прастолу лепшых вучоных, музыкантаў, паэтаў і мастакоў. Была створана школа жывапісу, сабрана багацейшая бібліятэка. Практыкаваўся рэлігійны плюралізм, а з 1582 года была зроблена спроба зацвердзіць у краіне новае містычнае веравучэнне дзін-і-ілахі («боская вера»), якое прадстаўляла сабой спалучэнне элементаў індуізма, зараастрызма, іслама і часткова хрысціянства і фактычна ўтварала культ асобы Акбара. Сутыкнуўся з моцным супрацьдзеяннем сваім рэлігійным рэформам.