Іронія
Іро́нія(стар.-грэч.: εἰρωνεία — прытворства, насьмешка) — прыхаваная насьмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання. Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасці — прыказках і прымаўках, загадках, анекдотах, устойлівых вобразных параўнаннях, прыгаворах і інш. (На чужой старане і рак рыба. Ці то свінні елі, ці шляхта папасвалася. Багаты як пагарэлец. Весела як рыбцы на кручку. Прыйшоўся як вол да карэты). Што да мастацкай літаратуры, у прыватнасці паэзіі, то іронія вызначае мастацкую своеасаблівасць многіх сатырычных твораў — сатырычных вершаў, эпіграмаў, эпітафій, пародый, баек і інш. Iронія можа мець значэнне не толькі тропа, але і своеасаблівага мастацкага прынцыпу асэнсавання рэчаіснасці, асьмяяння з г. зв. двайным сэнсам, падтэкстам. Злосна-зьедлівая іронія называецца сарказмам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.