Перайсці да зместу

Інтыфада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інтыфа́да (ад араб. انتفاضة‎‎ — паўстанне) — арабскі баявы рух, скіраваны на заняцце тэрыторыі Палесціны. У найбольш радыкальнай форме — рух, які імкнецца знішчыць дзяржаву Ізраіль для стварэння на яе сучаснай тэрыторыі арабскай дзяржавы Палесціна (у іншай інтэрпрэтацыі — рух, накіраваны на аддзяленне Палесцінскай аўтаноміі ад Ізраіля[крыніца?]). Выключэнне складаюць Галанскія вышыні, якія ўдзельнікі руху прызнаюць тэрыторыяй Сірыі.

Цяпер пад словам «інтыфада» найчасцей разумеюць узброеную барацьбу палесцінскіх арабаў супраць Ізраіля на занятых ім тэрыторыях Заходняга берага ракі Іардан і Сектара Газа (які Ізраіль цалкам пакінуў у 2005 годзе)[1][2][3]. Інтыфада стала адным з найбольш значных аспектаў араба-ізраільскага канфлікту ў перыяд з другой паловы 1980-х і да цяперашняга часу.

Звычайна вылучаюць дзве палесцінскія інтыфады: першую і другую (Інтыфада Аль-Аксы).

Першая інтыфада

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаткам першай інтыфады прынята лічыць 9 снежня 1987 года. Гэту інтыфаду часам таксама называюць «вайной камянёў», паколькі ў яе пачатку палестынцы галоўным чынам выкарыстоўвалі супраць ізраільцян камяні і самаробную зброю.

Афіцыйна інтыфада завяршылася падпісаннем Пагадненняў у Осла паміж Ізраілем і АВП (жнівень 1993), у выніку якіх у 1994 годзе была створана Палесцінская нацыянальная адміністрацыя.

З пачатку інтыфады і да падпісання «пагадненняў Осла» загінулі 111 ізраільцян («Бецэлем»[4]) і звыш 2000 палестынцаў; з іх, да 1100 — забіты ізраільцянамі і 1000 — у выніку ўнутраных канфліктаў (Palestinian Human Rights Monitoring Group[5])[6].

Другая інтыфада

[правіць | правіць зыходнік]

Пачалася ў верасні 2000 года. Шэраг крыніц лічыць, што непасрэднай нагодай для пачатку інтыфады паслужыла наведванне Арыэлем Шаронам Храмавай гары у Іерусаліме, што разглядалася кіраўніцтвам Ізраіля як легітымны акт, паколькі, па ўмовах мірных пагадненняў, доступ да яе быў адкрыты для веруючых усіх рэлігій. У сувязі з гэтым другая інтыфада вядомая таксама як «Інтыфада аль-Акса» (паводле назвы мячэці, размешчанай на Храмавай гары). Пасля наведвання Шаронам Храмавай гары пачаліся масавыя беспарадкі сярод палестынцаў. Падчас іх прыгнечання ізраільцянамі загінула некалькі дэманстрантаў, што выклікала эскалацыю гвалту па ўсёй краіне. Пры гэтым, яшчэ за дзень да наведвання Шаронам Храмавай гары ў выніку тэракту на скрыжаванні Нецарым быў смяротна паранены ізраільскі пагранічнік.

Рамзі Бараўд з «Міжнароднага сацыялістычнага агляду» («International Socialist Review») сцвярджае, што гэта Ізраіль ставіў сваёй мэтай справакаваць інтыфаду з мэтай згарнуць мірны працэс[7].

Шэраг іншых крыніц лічыць, што падрыхтоўка да яе вялася Арафатам загадзя, і пачатак інтыфады быў яго рашэннем.

Другая інтыфада фармальна не скончылася, паколькі не было выдадзена ніякага акту аб яе спыненні. Тым не менш найбольш вострая яе стадыя, відаць, мінула.

Трэцяя інтыфада

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2008, з пачаткам у сектары Газа шырокамаштабнай ваеннай аперацыі «Адліваны свінец», лідары радыкальнага руху Хамас заклікалі насельніцтва ПНА да «трэцяй інтыфады»[8].

12 снежня 2017 года палесцінскі рух ХАМАС заявіў пра пачатак трэцяй інтыфады пасля рашэння ЗША прызнаць Іерусалім ізраільскай сталіцай[9].

Меркаванне некаторых ізраільскіх палітыкаў пра Інтыфаду

[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад шматлікіх ізраільскіх палітыкаў і іншых крыніц, Міхаэль Бен-Яір, генеральны пракурор Ізраіля ў 1993—1996 гг., у сваім артыкуле апублікаванай у ізраільскай «Гаарэц» у 2002 годзе пісаў, што: інтыфада «з’яўляецца для палесцінскага народа нацыянальна-вызваленчай барацьбой»[10].

Паўстанне шыітаў супраць рэжыму Садама Хусейна ў 1991 годзе называецца «Інтыфадай Шаабанія».

У 2004 годзе радыкальны шыіцкі лідар Муктада ас-Садр арганізаваў паўстанне сваіх паслядоўнікаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак, якое ён назваў «іракскай інтыфадай».

Інтыфадамі называюцца таксама масавыя выступленні сунітаў у Іраку супраць праамерыканскай шыіцкай дыктатуры.

Зноскі

  1. Edward W. Said. Chapter 1. Intifada and Independence // Intifada: The Palestinian Uprising Against Israeli Occupation / Edited by Zachary Lockman, Joel Beinin. — South End Press, 1989. — P. 5. — 423 p.
  2. ІНТЫФАДА што такое intifada значэнне і тлумачэнне слова, вызначэнне тэрміна :: OnlineDics.ru Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Intifada — Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary
  4. Fatalities in the first Intifada | B'Tselem. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 15 лютага 2013.
  5. Collaborators, One Year Al-Aqsa Intifada Архівавана 6 чэрвеня 2007., The Palestinian Human Rights Monitoring Group, October 2001. Accessed May 15, 2007.
  6. Zachary Lockman, Joel Beinin (1989) Intifada: The Palestinian Uprising Against Israeli Occupation South End Press, ISBN 0896083632 and 9780896083639
  7. Intifada from the inside Архівавана 27 лютага 2010. International Sociakist Review
  8. ХАМАС призывает к третьей интифаде Архівавана 31 снежня 2008., «Вести. Ru», 28 декабря 2008
  9. "Движение ХАМАС объявило начало третьей интифады". В мире(руск.). РИА Новости. 2017-12-12. Праверана 2017-12-12.
  10. http://www.haaretz.com/print-edition/opinion/the-war-s-seventh-day-1.51513 The war’s seventh day. By Michael Ben-Yair.