Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
27 лютага 2025 года
251 403 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Макс Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя.
Навуковыя працы прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння задач фізічнай хіміі. Атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (Закон выпрамянення Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг яго работ прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Для жывёл абісальнай зоны акіяна характэрна біялюмінесцэнцыя.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
Актуальныя падзеі
- Абвешчана аб выяўленні грабніцы фараона Тутмоса II, апошняй страчанай магільні цароў XVIII дынастыі. (19 лютага)
- Адбылася 78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «BAFTA», найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў». (16 лютага)
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
Дзень у гісторыі
Дамініканская Рэспубліка — Дзень незалежнасці (1844)
- 425: Заснаванне Феадосіем універсітэта ў Канстанцінопалі.
- 1612: Пачалася дзейнасць друкарні ў Любчы.
- 1892: Рудольф Дызель падае заяву на атрыманне патэнта на «новы рацыянальны цеплавы рухавік».
- 1919: Стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.
- 1933: Пажар Рэйхстагу ў Берліне.
- 1976: Абвешчана незалежная дзяржава пад назвай Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка.
- 1959: Прэм’ера мастацкага фільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы», створанага на кінастудыі «Беларусьфільм».
- 1991: Войскі саюзнікаў вызвалілі Кувейт.
- 2015: У Маскве забіты расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.