Перайсьці да зьместу

Эмі Адамз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмі Адамз
па-ангельску: Amy Adams
Дата нараджэньня 20 жніўня 1974(1974-08-20)[1][2][3] (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаакторка, сьпявачка, танцорка, тэлеактор, тэатральная акторка, акторка, акторка агучваньня
Бацька Richard Kent Adams[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0010736

Э́мі А́дамз (па-ангельску: Amy Adams; нарадзілася 20 жніўня 1974 году) — амэрыканская акторка. Вядомая праз выкананьне як камэдыйнымі, гэтак і драматычнымі ролямі, яна тройчы знаходзілася ў штогадовым сьпісе самых высокааплатных акторак у сьвеце. Зьяўляецца ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус». На сваім рахунку мае намінацыі на прэміі «Оскар» і BAFTA.

Адамз нарадзілася ў італьянскай Вічэнцы, але гадавался ў Касл-Рок, штат Каларада. Акрамя яе ў сям’і гадаваліся чатыры браты і дзьве сястры[4]. Яна навучылася на балерынай, але ў 18 гадоў палічыла, што музычны тэатар больш ёй падыходзіць, і з 1994 па 1998 гады працавала ў тэатры. Адамз дэбютавала ў мастацкім кіно з роляй у сатырычным фільме «Забойныя красуні» ў 1999 годзе. Пасьля пераезду ў Лос-Анджэлес выступала ў гасьцёх на тэлебачаньні і выконвала дробныя ролі ў нязначных фільмах. Ейная першая роля першага пляну был выкананая ў біяграфічнай кінастужцы Стывэна Сьпілбэрга «Злаві мяне, калі зможаш» (2002), аднак пасьля фільму яна ня мела кантрактаў яшчэ год. Акторскі прарыў адбыўся ў ролі міласьцівай цяжарнай жанчыны ў незалежным камэдыйна-драматычным фільме «Хрушч» (2005).

Музычны фантастычны фільм «Зачараваная» (2007), у якім Адамз сыграла вясёлую прынцэсу, стаў ейным першым буйным посьпехам як галоўная акторка. Далей рушылі наступныя пасьпяховыя выступы, дзе яна выканала ролі прастадушных і аптымістычных жанчынаў у сэрыі фільмаў, як то драма «Сумненьне» (2008). Станоўчыя водгукі Адамз атрымала дзякуючы роляў у спартовым фільме «Баец» (2010) і ў псыхалягічнай драме «Майстар» (2012). У 2013 годзе яна пачала выконваць ролю Лоіс Лейн у сэрыі супэргеройскіх фільмаў. Адамз атрымала дзьве прэміі «Залаты Глёбус» два гады запар за найлепшую жаночую ролю за ролю спакусьлівай ашуканцы ў крымінальным фільме «Амэрыканская афэра» (2013) і мастачкі Маргарэт Кін у біяграфічным фільме «Вялікія вочы» (2014). Ухваленьне за сваю працу таксама атрымала за ролю лінгвіста ў навукова-фантастычным фільме «Прыбыцьцё» (2016), уладальніка мастацкай галерэі ў трылеры «Начныя жывёлы» (2016), рэпартэра, які наносіць сабе шкоду, у міні-сэрыяле «Гострыя прадметы» (2018) і Лін Чэйні ў сатырычным фільме «Віцэ» (2018).

  1. ^ Amy Adams // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Amy Adams // GeneaStar
  3. ^ Amy Adams // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ «Amy Adams: Happily ever after». The Daily Telegraph.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]