Перайсьці да зьместу

Хімкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хімкі
рас. Химки
Герб Хімкаў Сьцяг Хімкаў
Дата заснаваньня: 1851[1]
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Маскоўская
Гарадзкая акруга: Хімкі
Галава: Алег Шахаў[d] і Дзьмітры Валошын[d]
Плошча:
  • 109,79 км²
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 495, 498
Паштовы індэкс: 141400–141446
Геаграфічныя каардынаты: 55°53′21″ пн. ш. 37°26′42″ у. д. / 55.88917° пн. ш. 37.445° у. д. / 55.88917; 37.445Каардынаты: 55°53′21″ пн. ш. 37°26′42″ у. д. / 55.88917° пн. ш. 37.445° у. д. / 55.88917; 37.445
Хімкі на мапе Расеі
Хімкі
Хімкі
Хімкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://admhimki.ru

Хі́мкі (па-расейску: Химки) — места ў Расеі, месьціцца ў Маскоўскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі Хімкі. Места заснавае ў 1850 годзе. Хімкі зьяўляюцца другім паводле колькасьці насельніцтва падмаскоўным местам пасьля Балашыхі, насельніцтва якога складае 250 тысячаў чалавек.

Места разьмешчана на беразе канала імя Масквы. Хімкі непасрэдна прымыкае з паўночнага захаду да Масквы, то бок мяжа праходзіць па Маскоўскай колцавай аўтамабільнай дарозе, а таксама з захаду, поўначы й усходу апярэзвае экскляўные маскоўскія раёны Куркіна й Малжаніноўскі.

Хімкі ёсьць адзіным населеным пунктам, які ўваходзіць у склад гарадзкой акругі Хімкі[3], у Хімках разьмешчана адміністрацыя гарадзкой акругі.

Паселішча было закладзена 13 лістапада 1851 году, калі была адчынена станцыя Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі Хімская (зараз станцыя Хімкі), а пры ёй паўстала прыстанцыйнае мястэчка. Цягнікі стаялі на станцыі ўсяго 10 хвілінаў[4]. Станцыя была першай ад Масквы; яна была аднесеная да 4 клясы, і паводле штацу ёй належылі касір, начальнік станцыі й ягоны памочнік і адзін жандар. На станцыі былі пабудаваныя драўляныя платформы, «гасьцёўна» (вакзал), чыгуначная будка й жылы дом для чыгуначнікаў. У 1869 годзе ў мястэчку Хімская станцыя стала пражывалі 39 чалавек, галоўным чынам чыгуначныя працоўныя й служачыя. Ад станцыі да Пецярбурскай шашы празь лес была праведзена дарога — Царская алея (цяпер Маскоўская вуліца), якая да пачатку XX стагодзьдзя было зложана каменем.

У 1907 годзе станцыйнае мястэчка налічвала ўжо 47 двароў. У ім пабудавалі пошту, тэлеграф, прыватную аптэку, дзьве каляніяльныя крамы, карчму, рэстарацыю з кегельбанам. Агульнае насельніцтва, з навакольнымі вёскамі й дачамі, складала 1,5 тысячы чалавек; летам насельніцтва за кошт дачнікаў налічвала каля 5 тысячаў чалавек.

У 2000 годзе ў месце адкрылася першая ў Расеі крама найбуйнейшага ў сьвеце мэблевага рытэйлера ІКЕА, які пасьля стаў часткай гандлёвага комплексу МЕГА. Да 2005 году Хімкінскі комплекс МЕГА зьяўляўся найбуйнейшым на той момант гандлёвым цэнтрам Расеі й уключаў у сябе гіпэрмаркет францускай гандлёвай сеткі Ашан, будаўнічы супэрмаркет OBI, крамы сетак Калінка-Стокман, М-Відэа й дзясяткі іншых крамаў і прадпрыемстваў абслугоўваньня.

У Хімках маецца футбольны клюб «Хімкі».

  1. ^ а б в http://www.admhimki.ru/istoriya/istoriya-goroda/
  2. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx (рас.)Росстат, 2024.
  3. ^ Устав городского окурга Химки
  4. ^ А. В. Белов. «Дачные поселения и пригороды на территории Московской губернии в конце XIX — начале XX века» // Вестник Московского Государственного Областного Университета, серия «История и политические науки», № 1, М., 2007, стр. 113—114

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]