Перайсьці да зьместу

Рэгбі-7

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
матч Регбі-7

Рэгбі-7 (па-ангельску: Rugby sevens) — разнавіднасьць клясычнага рэгбі, якая зарадзілася ў Шатляндыі. Назва тлумачыцца тым, што ў кожнай камандзе ўсяго па сем гульцоў (тры нападнікі й чатыры абаронцы), а гульня складаецца з двух таймаў па сем хвілінаў (перапынак — адна хвіліна).

У цяперашні час рэгбі-7 культывуецца амаль у 100 краінах. У камандзе 7 гульцоў (4 абаронцы й 3 нападнікі), а таксама трое запасных. Працягласьць матчу — 2 таймы па 7 хвілінаў з хвілінным перапынкам паміж імі (у фінале — 2 таймы па 10 хвілінаў зь перапынкам паміж таймамі ў 2 хвіліны). Пры неабходнасьці прызначаецца дадатковы час — 5 хвілінаў. У выпадку, калі адной з камандаў атрымаецца пры гэтым дамагчыся посьпеху, гульня спыняецца.

Гэты дынамічны від рэгбі пасьпеў трапіць у заяўку на ўдзел у праграме Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане, але быў адхілены. 9 кастрычніка 2009 году на 121 сэсіі МАК у Капэнгагене 81 голасам супраць 8[1] было вырашана ўключыць рэгбі-7 у праграму Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра[2].

  1. ^ «The International Olympic Committee (IOC) elected golf by an 63-27 vote and rugby by an 81-8 vote» Golf and rugby on the way to Rio
  2. ^ http://www.olympic.org/irb