Наватвор
Наватвор, таксама нэалягізм — моўны фэномэн, які ўзьнікае пры ўтварэньні слова-адпаведніка ў нейкай мове замест таго, каб выкарыстоўваць інтэрнацыянальную лексыку. Шырока распаўсюджаны ў мовах карэнных народаў Амэрыцы, ісьляндзкай, вугорскай і некаторых іншых мовах сьвету. Звычайна выкарыстоўваецца, як сродак падтрыманьня моўнай чысьціні[1].
Прыклады наватвораў у беларускай мове
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўзятар — аматар чагосьці; асоба, адданая нейкай публічнай дысцыпліне. Слова было ўтворана ў 1980 гг. як замена расейскаму запазычаньню балельшчык і было запрапанаванае паэтамі Алесям Бембелям і Алесем Разанавым.
Сеціва — адпаведнік да анґліцызму «Internet». Запрапанаванае лінґвістам Сяргеем Шупам у 1998 годзе[2].
Хадун — адпаведнік да англіцызму хот-дог. Утварылася ў беларускай сетцы рэстаранаў фаст-фуду Хутка-смачна ў 2006 годзе[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|