Перайсьці да зьместу

Лінза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лінза

Лінза (па-нямецку: Linse, ад лац. lens — сачавіца) — дэталь з аптычна празрыстага аднастайнага матэрыялу, абмежаваная двума паліраванымі пераламляльнымі паверхнямі кручэньня, напрыклад, сфэрычнымі або плоскай і сфэрычнай. У цяперашні час усё часьцей прымяняюцца і «асфэрычныя лінзы», форма паверхні якіх адрозьніваецца ад сфэры. У якасьці матэрыялу лінзаў звычайна выкарыстоўваюцца аптычныя матэрыялы, такія як шкло, аптычнае шкло, аптычна празрыстыя плястмасы і іншыя матэрыялы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лінзасховішча мультымэдыйных матэрыялаў