Перайсьці да зьместу

Ліль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліль
франц. Lille
Герб Лілю Сьцяг Лілю
Першыя згадкі: 640
Краіна: Францыя
Рэгіён: О-дэ-Франс
Дэпартамэнт: Нор
Кіраўнік: Мартын Абры[d][1]
Плошча:
  • 34,83 км²[2]
Вышыня: 30 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 59000, 59160, 59260, 59777, 59800
Геаграфічныя каардынаты: 50°37′55″ пн. ш. 3°3′27″ у. д. / 50.63194° пн. ш. 3.0575° у. д. / 50.63194; 3.0575Каардынаты: 50°37′55″ пн. ш. 3°3′27″ у. д. / 50.63194° пн. ш. 3.0575° у. д. / 50.63194; 3.0575
Ліль на мапе Францыі
Ліль
Ліль
Ліль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.lille.fr/

Ліль (па-француску: Lille [lil]) або Рэйсэль (па-нідэрляндзку: Rijsel) — галоўны горад францускага дэпартамэнту Нор, на левым беразе ракі Дэль, за 14 км ад бэльгійскай мяжы, цэнтар тэкстыльнай прамысловасьці Францыі, найбуйнейшы паводле насельніцтва горад Францускай Фляндрыі. Адміністрацыйны цэнтар рэгіёну О-дэ-Франс (да 1 студзеня 2016 — рэгіёну Нор-Па-дэ-Кале). Насельніцтва 236 710 чалавек (2021 год).

Насельніцтва самога гораду — 231 500 чалавек. Аднак аглямэрацыя (мэтраполія) Ліль (насельніцтва 1 175 828 чалавек) — чацьвёртая паводле населенасьці мэтраполія Францыі пасьля Парыжу, Ліёну ды Марсэлю; яна ўключае ў сябе таксама традыцыйныя тэкстыльныя цэнтры Рубэ і Туркуэн. Аглямэрацыя працягваецца і за мяжой з Бэльгіяй, утвараючы 2-мільённую эўраакругу «Ліль-Кортрэйк», да якой належаць такія гарады, як Кортрэйк, Мускрон, Турнэ і Іпр.

У Сярэднявечча Ліль быў сялом на высьпе паміж двух рукавоў ракі Дэль. На францускай яго назва значыць проста «выспа» (па-француску: l'île), тое ж значэньне мае і флямандзкае Rijsel. У XI стагодзьдзі фляндрыйскі граф Балдуін IV абнёс яго ўмацаваньнямі, а ў 1236 годзе графіня Жанна Фляндрская заснавала ў Ліле знакамітую ў Сярэднявеччы багадзельню.

У 1454 годзе Філіп Добры і яго прыдворныя на «фазанавым піры(fr)» ў Лілі прынесьлі клятву адваяваць Канстантынопаль у няверных. У той час насельніцтва гораду пераваліла за 25 тысячаў; гэта быў адзін з найбуйнейшых цэнтраў Бургундзкіх Нідэрляндаў.

Уваход у «Цытадэль Вобана» (XVII стагодьдзе)

Нягледзячы на ​​рэлігійныя канфлікты канца XVI стагодзьдзя, Ліль працягваў дынамічна разьвівацца нават пад уладай кансэрватыўных гішпанскіх Габсбургаў. Першы Аахенскі мір 1668 году замацаваў Ліль за Францыяй, якая авалодала горадам пасьля аблогі. Людовік XIV даручыў Вобану старанна ўмацаваць горад на выпадак новых войнаў. Нягледзячы на ​​ўсе меры засьцярогі, у 1708—1713 гады Ліль знаходзіўся ў руках ангельцаў і аўстрыйцаў.

У гонар пасьпяховай абароны гораду ад аўстрыйцаў ў 1792 годзе на галоўнай плошчы гораду была ўзьведзена памятная калёна. У XX стагодзьдзі горад працягваў расьці дзякуючы блізкасьці да краінаў Бэнілюксу і ўдаламу разьмяшчэньню ў сэнсе лягістыкі. У 1887 годзе з Дуэ ў Ліль быў пераведзены ўнівэрсытэт Паўночнай Францыі, а ў 1921 годзе лільскія навукоўцы з інстытуту Пастэра першымі ў сьвеце атрымалі процісухотную вакцыну.

Шматлікія казармы Лілю пераабсталяваны ў сучасныя офісныя будынкі

У 1890 г. у Лілі нарадзіўся Шарль дэ Голь: хоць бацькі яго жылі ў Парыжы, маці аддавала перавагу нараджаць у хаце бабулі. Яго імя носіць адна з цэнтральных плошчаў, а ў яго родным доме адкрыты музэй. У 1940 г. Ромэль загнаў у «Лільскую кішэню» 40 000 францускіх салдат, якія былі ўзятыя ў палон.

У сувязі з крызісам баваўнянай вытворчасьці ў Эўропе пачынаючы з 1960-х гг. Ліль зьмяняе свой эканамічны профіль, струхлелыя фабрыкі пераабсталёўваюцца. У 1983 г. уведзены ў эксплюатацыю Лільскі мэтрапалітэн (першы цалкам аўтаматызаваны мэтрапалітэн у сьвеце). У 2000 г. да Лілю быў далучаны горад Лём. У 2004 г. Ліль падзяліў з Генуяй гонар называцца культурнай сталіцай Эўропы.

Архітэктура і горадабудаўніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выгляд на Гран-пляц ноччу.

Старадаўняя частка гораду, калісьці абнесеная сьцяной, распасьціраецца на поўнач ад бульвару Свабоды. З паўднёвага боку ад бульвару — сучасны горад рэгулярнай пляніроўкі. Бульвар упіраецца ў пяцікутную крэпасьць, спраектаваную ў канцы 1660-х гадоў Вобанам. Зь іншых умацаваньняў часоў Людовіка XIV захаваліся толькі Парыскія вароты. Пышным унутраным убраньнем адрозьніваюцца лільскія храмы XVII—XIX стагодзьдзяў, уключаючы сабор Нотр-Дам-дэ-ла-Трэй.

З помнікаў грамадзянскай архітэктуры вылучаецца Старая біржа XVII стагодзьдзя ў флямандзкім стылі. Паўдраўляны дом Жыля дэ ля Бо (1636) дае ўяўленьне пра тое, як выглядалі асабнякі заможных фляндрскіх купцоў пры Габсбургах. На працягу XX стагодзьдзя многія старадаўнія пабудовы ў цэнтры Лілю саступілі месца сучасным шматпавярховым будынкам. У 1961 г. у раёне Hauts Champs запрацаваў першы гіпэрмаркет «Ашан»: назва гандлёвай сеткі вытворна ад назвы гэтага раёну Лілю.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]