Кунэо
Кунэо | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 534 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0171 | ||
Паштовы індэкс: | 12100 | ||
Нумарны знак: | CN | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°23′0″ пн. ш. 7°33′0″ у. д. / 44.38333° пн. ш. 7.55° у. д.Каардынаты: 44°23′0″ пн. ш. 7°33′0″ у. д. / 44.38333° пн. ш. 7.55° у. д. | ||
Кунэо | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.cuneo.it/ |
Кунэо (па-італьянску: Cuneo) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне П’емонт, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя зьвесткі пра горад зьяўляюцца толькі ў 1198 годзе, калі места было абвешчанае незалежнай камунай, вызваліўшыся ад улады біскупаў Асьці і маркізаў Манфэрату і Салюцца. У 1210 годзе горад быў акупаваны, але ў 1231 годзе грамадзяне паўсталі супраць захопнікаў. У выніку ў 1238 годзе места былі прызнанае свабоднай камунай самім імпэратарам Фрыдрыхам II.
Аднак ужо ў 1259 годзе незалежнасьць Кунэо зьнікла. У гэтым горадзе ўладу над горадам усталяваў Карлу I Анжуйскаму, які на той час быў графам Правансу. Разам з Альбай гэта было галоўнае анжуйскае ўладаньне ў Паўночнай Італіі. Кіраваньне роду Анжу часам перапынялася, тады над горадам панавалі Салюцца, Савоя і род Вісконці зь Міляну. У 1382 годзе Кунэо было набытае Савойскім герцагствам.
Места некалькі разоў было абложанае Францыяй. Першым разам у 1515 годзе швайцарскімі войскамі караля Францыска I. Наступныя разы былі ў 1542, 1557, 1639, 1641, 1691 гадах, а таксама падчас Вайны за аўстрыйскую спадчыну ў 1741 годзе. Кожным разам Кунэо пасьпяхова адбіваў напады. Горад быў захоплены Францыяй толькі падчас напалеонаўскіх войнаў і стаў сталіцай дэпартамэнту Сьцюра. Пасьля аднаўленьня каралеўства Сардыніі і аб’яднаньня Італіі Кунэо стаў сталіцай аднайменнай правінцыі ў 1859 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт. (італ.)