Джон Ўэйн
Джон Ўэйн (па-ангельску: John Wayne, сапраўднае імя — Marion Robert Morrison; 26 траўня 1907 — 11 чэрвеня 1979) — амэрыканскі актор, празваны каралём вэстэрну. Здымаючыся штогод прыкладна ў пяці фільмах, ён быў ледзь не найбольш запатрабаваным галівудзкім акторам эпохі гукавога кіно.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхадзец з штату Аёва, Ўэйн пачынаў у нямых фільмах свайго прыяцеля Джона Форда. Пасьля, калі Форд стаў адным з кіроўных рэжысэраў Амэрыкі, рэдкі яго фільм абыходзіўся без удзелу Ўэйна. Для амэрыканцаў трыццатых гадоў Ўэйн быў увасабленьнем мужнасьці і індывідуалізму. Пачынальна з каўбойскай сагі «Вялікая сьцежка» (1930), адмысловы посьпех спадарожнічаў актору ў «баявіках» з бойкамі і пагонямі, часьцяком вельмі малабюджэтных.
У 1939 г. Ўэйн выканаў самую яркую сваю ролю — у маштабным вэстэрне «Дыліжанс», які з посьпехам быў паказаны і ў савецкіх кінатэатрах.
Падчас Другой сусьветнай вайны здымаўся ў шматлікіх пастаноўках на ваенныя тэмы.
Па канчатку вайны разам з сынамі заснаваў адмысловую студыю, якая спэцыялізавалася на вытворчасьці вэстэрнаў.
Сярод яго фільмаў тых гадоў асабліва вылучаецца «Форт Алама» (1960), які ён сам жа і паставіў.
Апошні буйны праект Ўэйна — «Самы трапны» — выйшаў на экраны ЗША ў 1976 годзе.
Ўэйн заўсёды быў прыхільнікам Рэспубліканскай партыі, а ў 1960-я гг. апынуўся ў цэнтры ўвагі як рупар кансэрватыўных кругоў Амэрыкі, бо ён жорстка адстойваў неабходнасьць працягу вайны ў Віетнаме і здымаўся ў агітацыйных фільмах адпаведнае тэматыкі.
Абраная фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1930 — «Вялікая сьцежка»
- 1939 — «Дыліжанс»
- 1957 — «Крылы арлоў»
- 1959 — «Кавалерысты»
- 1960 — «Форт Алама»
- 1968 — «Зялёныя берэты»
- 1970 — «Рыё Лоба»
- 1971 — «Каўбоі»
- 1976 — «Самы трапны»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://archive.nytimes.com/www.nytimes.com/books/97/03/23/reviews/wayne-obit.html
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джон Ўэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 26 траўня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Пахаваныя ў ЗША
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі Сэсіля Б. Дэ Міля
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі «Оскар»
- Нарадзіліся ў Аёве
- Акторы ЗША
- Акторы вэстэрнаў
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе