Арва Пярт
А́рва Пярт (па-эстонску: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасьня 1935 году, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазытар клясычнай і сакральнай музыкі[8]. З канца 1970-х Пярт працаваў у мінімалістычным стылі, які ўлучае ягоную ўласна вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі(en). Ягоная музыка часткова натхнёная грыгарыянскімі сьпевамі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пярт нарадзіўся ў павеце Ярвамаа і выхоўваўся мамай і айчымам у Раквэрэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў граць на фартэпіяна дома, у 1954 пачаў навучаньне ў талінскай сярэдняй музычнай школе, але ўжо праз год пайшоў у войска, дзе граў у ансамблі на габоі і ўдарных. У Талінскай кансэрваторыі вывучаў кампазыцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам пачаў ствараць музыкі для кіно і тэатру. У 1950-х ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансэрваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадусарам на Эстонскім радыё.
Старшыня Саюзу кампазытараў СССР Ціхан Хрэньнікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненьне сэрыялізму ў творы «Нэкралёг» (1960) і «падпаданьне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не зашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам капазытараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 творца замест складаньня ўласных кампазыцыяў вывучаў сярэднявечную і рэнэсансную музыку. Прыкладна ў той самы час ён перайшоў зь лютэранства ў праваслаўе[9].
У 1980, пасьля працяглай барацьбы з намэнклятурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Сьпярша пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 пераехаў у Бэрлін. На пераломе XX—XXI стагодзьдзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве папераменна ў Таліне[10] і Бэрліне[11]. Бегла размаўляе па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[12][13][14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kuiper K. Arvo Part // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Arvo Pärt // filmportal.de — 2005.
- ^ Arvo Pärt // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119359979 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ http://epl.delfi.ee/news/kultuur/arvo-part-valiti-ameerika-kunstiakadeemia-auliikmeks?id=50729538
- ^ http://www.akadeemia.ee/et/liikmeskond/_liikmed/part/
- ^ http://visnews-en.blogspot.com.ee/2011/12/other-pontifical-acts_12.html
- ^ Arvo Part Answers
- ^ Peter Quinn. Arvo Pärt, classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine
- ^ New York City Ballet program notes in Playbill, January 2008.
- ^ Radio :: SWR2 - SWR.de swr.online Праверана 25 верасьня 2014 г.
- ^ P. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.
- ^ Arvo Pärt Special 1: How Sacred Music Scooped an Interview Праверана 25 верасьня 2014 г.
- ^ P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hillier, Paul. (1997). Arvo Pärt. Oxford : Oxford University Press. 10-ISBN 0-19-816616-8; 13-ISBN 978-0-19-816616-0 (paper)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Нарадзіліся 11 верасьня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Пайдэ
- Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатру
- Узнагароджаныя залатым мэдалём «За заслугі ў культуры Глёрыя Артыс»
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя ордэнам Нацыянальнага герба I клясы
- Ляўрэаты Імпэратарскай прэміі Японіі
- Клясычныя кампазытары і кампазытаркі
- Эстонскія кампазытары
- Мінімалісцкія кампазытары
- Постмадэрнісцкія кампазытары
- Узнагароджаныя ордэнам Нацыянальнага герба II клясы
- Пратэстанты, якія прынялі праваслаўе
- Хрысьціянскія кампазытары
- Праваслаўе ў Эстоніі
- Ляўрэаты прэміі Леані Сонінг