Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.

Беларуская Вікіпэдыя працуе з 12 жніўня 2004 году.
Чытайма 89 059 артыкулаў клясычным правапісам!

Стварыць артыкул · Дапамога

Вуліца Карла Маркса ў Менску
Вуліца Карла Маркса ў Менску

Вуліца Карла Маркса (былая Лошыцкая, Базарная, Падгорная, Сьвярдлова, Kommandantur straße) — вуліца ў Ленінскім раёне Менску, адна з цэнтральных вуліцаў гораду. Названая ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філёзафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Праходзіць ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Янкі Купалы, нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Сьвярдлова. Перасякаецца вуліцамі Валадарскага, Камсамольская, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейская.

Сучасная вуліца ўзьнікла напрыканцы XVIII стагодзьдзя, больш выразна сфармавалася ў адпаведнасьці з праектным плянам 1797—1800 гадоў. Забудова вуліцы моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. У паваенны пэрыяд была часткова адноўленая, часткова наноў забудаваная 4—5-павярховымі жылымі й адміністрацыйнымі будынкамі.

Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў разьмешчаных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод вядомых аб’ектаў вуліцы: Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Цэнтральны Дом афіцэраў, амбасада Вялікабрытаніі, філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
(артыкул цалкам…)

2022 год
2022 год

Руслан Пархамовіч — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

10-ы міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (з 4 чэрвеня 2020 году). Дэпутат Магілёўскага гарадзкога Савету дэпутатаў 28-га скліканьня (зь 2018 году). Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму (2018—2020). Кіраўнік «Магілёўскага домабудаўнічага камбінату» (2011—2018). 25 студзеня 2021 году абвясьціў, што ў Праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2021—2025 гады заклалі кошт кв.м жытла зь дзяржпадтрымкай не вышэйшы за сярэдні заробак. Прынамсі 1/3 пабудаваных дамоў мелі скласьці шматпавярхоўкі на электрычнасьці, а доля арэнднага жытла — 10 %. 2 жніўня 2021 году паведаміў пра накіраваньне на разгляд ураду праекту кодэксу аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці. У жніўні 2021 году падпісаў Пастанову Міністэрства архітэктуры і будаўніцва Беларусі, што вызначыла гранічны нарматыў рэнтабэльнасьці пры будаўніцтве на дзяржаўныя сродкі на ўзроўні 20 % да сабекошту без уліку перавозкі да разгрузкі. Падрадчык мог атрымаць 15 % прыбытку да плянавага сабекошту без уліку перавозкі да месца прымяненьня. Гуртовую надбаўку на будматэрыялы і вырабы для ўсіх пасярэднікаў разам усталявалі ў памеры 10 %.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Джуліюс Сунгмэн Чэнь (85 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Соф’я Крушальніцкая
Соф’я Крушальніцкая

28 траўня:

  • 1570кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Лагішыну Магдэбурскае права
  • 1625кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Дарагабужу (Смаленшчына) Магдэбурскае права і герб Дарагабужу
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у баі пад Уладыкамі загінуў Вінцэнт Козел, адзін з кіраўнікоў выступленьня
  • 1904 — прэм’ера клясычнае вэрсіі опэры «Мадам Батэрфляй» з украінскай сьпявачкай Соф’яй Крушальніцкай у галоўнай ролі (на выяве)
  • 1936 — ангельскі матэматык Элан Т’юрынг апублікаваў канцэпцыю абстрактнае вылічальнае машыны
  • 1961 — утварэньне міжнароднае праваабарончае арганізацыі «Міжнародная амністыя»
  • 1987 — у Маскве прызямліўся самалёт заходненямецкага авіятара Матыяса Руста
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.