J2000.0
J2000.0 — назва эпохі ў астраноміі. Эпоха — вызначаны момант часу, у які дакладна вызначаны астранамічныя каардынаты і элементы арбіт, і ад якога вылічаны іншыя арбітальныя параметры, з мэтай прадказання становішча таго ці іншага аб’екта ў будучыні.
З цягам часу недакладнасці і памылкі вымярэнняў накопліваюцца, ствараючы ўсё больш памылак вылічэнняў становішча аб’екта. У мінулым астраномы і групы астраномаў вызначалі эпохі паводле сваіх меркаванняў, аднак у наш час эпохі вызначаны ў міжнародным пагадненні. Такім чынам, астраномы па ўсім свеце могуць супрацоўнічаць больш эфектыўна.
Бягучая эпоха, вызначаная міжнародным пагадненнем — J2000.0.
Дакладнае значэнне па Юліянскім календары:
- 2451545,0 TT (Зямны час), ці поўдзень 1 студзеня 2000 года.
Гэтыя дата і час эквівалентныя:
- 11:59:27,816 1 студзеня 2000 года па міжнародным атамным часе (TAI).
- 11:58:55,816 1 студзеня 2000 года па ўніверсальным каардынаваным часе (UTC).