18 мая
18 мая (18 траўня) — сто трыццаць восьмы (сто трыццаць дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
Падзеі
правіць- 1012: Бенедыкт VIII стаў Папам Рымскім
- 1565: Турэцкія войскі пачалі аблогу Мальты.
- 1906: У Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца, якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў (праіснавала да 1914).
- 1912: У Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі
- 1920: Парламент Ісландыі (Альтынг) прыняў Канстытуцыю.
- 1944: Праведзена дэпартацыя крымскіх татар у СССР.
- 1994: Архібіскуп Агастына Маркета прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі.
- 1994: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.
Нарадзіліся
правіць- 1048: Амар Хаям, персідскі і таджыкскі паэт і вучоны (пам. 4.12.1131)
- 1610: Стэфана дэла Бела, французскі малявальшчык
- 1868: Мікалай II, імператар расійскі (пам. 17.7.1918)
- 1872: Бертран Артур Уільям Расэл, англійскі матэматык, філосаф і грамадскі дзеяч (пам. 2.2.1970)
- 1888: Ганна Барысевіч, беларуская доўгажыхарка
- 1895: Аўгуста Сесар Сандзіна, нікарагуанскі палітычны дзеяч
- 1897: Феліксас Вайшнарас, літоўскі паэт, перакладчык, журналіст (пам. 21.8.1972)
- 1897: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр (пам. 3.9.1991)
- 1901: Анры Сагэ, французскі кампазітар і дырыжор
- 1905: Казімеж Фелікс Куманецкі, польскі філолаг, гісторык антычнасці (пам. 8.6.1977)
- 1913: Шарль Трэнэ, французскі шансанье
- 1914: П'ер Бальмен, французскі мадэльер
- 1918: Масіма Джыроці, італьянскі акцёр
- 1919: Марго Фонтэйн, англійская артыстка балета
- 1920: Караль Вайтыла, з 1978 Папа Рымскі Ян Павел II (пам. 2.4.2005)
- 1937: Мікалай Паўлюкевіч, беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі
- 1938: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог
- 1939: Петэр Грунберг, нямецкі фізік
- 1940: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец і перакладчык з Беласточчыны
- 1944: Джэймс Артур, канадскі матэматык
- 1970: Ціна Фей, амерыканская актрыса
- 1972: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel
- 1973: Сяргей Далідовіч, беларускі лыжнік
- 1986: Максім Бардачоў, беларускі футбаліст
- 2002: Аліна Ільназаўна Загітава, расійская фігурыстка
Памерлі
правіць- 526: Ян I, Папа Рымскі (нар. ~470)
- 1160: Эрык IX Святы, кароль шведскі (нар. ~1120)
- 1551: Даменіка Бекафумі, італьянскі мастак
- 1800: Аляксандр Сувораў, рускі палкаводзец (нар. 13(24).11.1730)
- 1909: Ісак Альбеніс, іспанскі кампазітар (нар. 29.5.1860)
- 1910: Эліза Ажэшка, польская пісьменніца (нар. 6.6.1841)
- 1911: Густаў Малер, аўстрыйскі кампазітар (нар. 7.7.1860)
- 1981: Уільям Сараян, амерыканскі пісьменнік і драматург
- 1983: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (нар. 5.5.1917)
- 1990: Джыл Айрленд, англійская і амерыканская актрыса
- 2016: Алег Аблажэй, беларускі мастак
Святкуюць
правіць- Гаіці: Дзень сцяга