Фрытыгерн (гоцк.: Frithugarnis; ? — каля 380) — кароль вестготаў (369—380). Займаў важнае месца сярод лідараў варварскіх плямёнаў, якія пачалі працэс, у выніку якога пала Рымская імперыя.

Фрытыгерн
лац.: Fritigernus; магчыма ад гоцк.: Friþugairns — «Які жадае міру»
Сцяг правадыр вестготаў
каля 370 — каля 380
Папярэднік Атанарых
Пераемнік Аларых I
Нараджэнне IV стагоддзе
Смерць каля 380[1]
Нацыянальнасць гот
Веравызнанне хрысціянін арыянскага толку
Бітвы

Жыццяпіс

правіць

Да 376 г. Фрытыгерн быў адным з правадыроў готаў, на поўначы ад Ніжняга Дуная. Панаванне большасцю готскага насельніцтва належала правадыру Атанарыху. Нарэшце, з дапамогай рымскага імператара Валента, Фрытыгерн перамог Атанарыха і ў знак падзякі, па традыцыі, прыняў хрысціянства арыянскага толку.

У 376 г. вестготы, ратуючыся ад гунаў, папрасілі дазволу Валента перасекчы Дунай і пасяліцца на тэрыторыі Рымскай імперыі, дзе яны будуць па-за дасяжнасцю гунаў. Валент даў дазвол на пасяленне ў правінцыі Мёзія і абяцаў ім, што яны будуць разглядацца ў якасці рымскіх грамадзян, калі мужчыны дадуць згоду служыць у рымскім войску. Пачынаючы з 376 г. Фрытыгерну робіцца ўсё складаней кіраваць сваім народам, таму што шматлікім прыхільнікам Атанарыха таксама атрымалася пераправіцца праз Дунай.

У 377 г. за голаду, які лютаваў у той час у Мезіі, вестготы звярнуліся за дапамогай да імператара. Але рымскія намеснікі Луцыпін і Максіміян, не толькі не дапамаглі ім, але і стварылі варожае стаўленне рымлян да вестготаў. Нарэшце, адбыўся канфлікт і Фрытыгерн са сваімі людзьмі, за кароткі час асвоіў суседнюю правінцыю Фракію, якая была значна багацей за Мезію.

Падчас першага сутыкнення з рымскім войскам Фрытыгерн цудам пазбег смерці. 9 жніўня 378 г. пры Адрыянаполе, Фрытыгерн узяў рэванш за паражэнне, якое рымляне нанеслі вестготам у бітве пад Нішам, 109 гадоў назад.

Адрыянапольская перамога паставіла пад вестгоцкі кантроль вялікую частку Балканскага паўвострава, уключаючы Грэцыю. Толькі нязначныя тэрыторыі, а таксама Афіны і Канстанцінопаль, былі выратаваныя ад разграблення, збольшага тлумачыцца тым, што войска Фрытыгерна не валодала прыладамі і навыкамі неабходнымі для аблогі вялікіх гарадоў.

Пасля заняцця стальца новага рымскага імператара Феадосія, змаганне паміж рымлянамі і готамі вялося з пераменнымі поспехамі для абодвух бакоў, аднак пасля 381 г. Феадосію атрымалася прымусіць вестготаў утаймавацца і яны рассяліліся ў Фракіі. Памёр Фрытыгерн прыкладна ў 380 г.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. World History Encyclopedia — 2009. Праверана 13 лютага 2021.

Літаратура

правіць
  • The Prosopography of the Later Roman Empire I: A.D. 260—395, ed. A.H.M. Jones, J.R. Martindale and J.Morris, Cambridge 1971, стар. 374.