Муамар Кадафі
Муамар бен Мухамед Абу Меньяр Абдэль салям бен Хамід аль-Кадафі (араб. معمر القذافي — Mu‘ammar al-Qaḏḏāfī; 7 чэрвеня 1942, Сірт, Італьянская Лівія — 20 кастрычніка 2011, Сірт, Лівія), таксама вядомы як Палкоўнік Кадафі — лівійскі рэвалюцыянер, палітык і палітычны тэарэтык. Кіраваў Лівіяй у якасці старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання з 1969 да 1977 года і ў якасці «братэрскага правадыра» Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі з 1977 да 2011 года. Першапачаткова ідэалагічна прытрымліваўся арабскага нацыяналізму і арабскага сацыялізму, але пазней стаў кіраваць у адпаведнасці са сваёй уласнай Трэцяй міжнароднай тэорыяй і, яшчэ пазней, стаў прытрымлівацца панафрыканізму.
Быў сынам збяднелага бедуінскага казінага пастуха і стаў браць удзел у палітыцы яшчэ ў школе ў Сабхе, а затым паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію ў Бенгазі. Заснаваўшы рэвалюцыйную ячэйку ў арміі, у 1969 годзе ваенныя захапілі ўладу ў краіне ў выніку бяскроўнага перавароту, зрынуўшы абсалютную манархію караля Ідрыса. Стаўшы старшынём кіруючага Савета рэвалюцыйнага камандавання адмяніў манархію і абвясціў рэспубліку. Кіруючы пастановамі, прымаў меры па ліквідацыі таго, што лічыў замежным імперыялістычным уплывам на Лівію, і ўмацоўваў сувязі з арабскімі нацыяналістычнымі ўрадамі. Намерана штурхаючы Лівію да «ісламскага сацыялізму», увёў шарыят у якасці асновы для прававой сістэмы і нацыяналізаваў нафтавую прамысловасць, выкарыстоўваючы рост прыбыткаў на ўмацаванне арміі, рэалізацыю сацыяльных праграм і фінансавання рэвалюцыйных баевікоў па ўсім свеце. У 1973 годзе ініцыяваў «народную рэвалюцыю», сфарміраваўшы Вышэйшыя народныя камітэты нібыта ў якасці сістэмы прамой дэмакратыі, але захаваўшы асабісты кантроль над асноўнымі рашэннямі ў дзяржаве. У тым жа годзе выклаў сваю Трэцюю міжнародную тэорыю, апублікаваўшы яе ў «Зялёнай кнізе».
У 1977 годзе распусціў рэспубліку і стварыў новую сацыялістычную дзяржаву «Джамахірыю» («дзяржава мас»). Афіцыйна прыняўшы сімвалічную ролю ў кіраванні, захаваў уладу ў якасці ваеннага галоўнакамандуючага і кіраўніка рэвалюцыйных камітэтаў, адказных за дзейнасць паліцыі і задушэнне праціўнікаў. Назіранне за няўдалымі памежнымі канфліктамі з Егіптам і Чадам, падтрымка Кадафі міжнародных баевікоў і адказнасць за выбух над Локербі прывялі да таго, што Лівія стала «міжнародным ізгоем». Асабліва варожыя адносіны ў Лівіі развіваліся з ЗША і Вялікабрытаніяй, што прывяло да амерыканскага бамбавання дзяржавы ў 1986 годзе і ўвядзення эканамічных санкцый ААН супраць Лівіі. Адпрэчваючы свае ранейшыя ідэалагічныя абавязацельствы, з 1999 года Кадафі стаў заахвочвацца эканамічнай прыватызацыяй і шукаў збліжэння з заходнімі краінамі, а таксама стаў прытрымлівацца панафрыканізму і быў старшынём Афрыканскага саюза з 2009 да 2010 года. На фоне Арабскай вясны ў 2011 годзе ў Лівіі ўспыхнула паўстанне супраць Кадафі пад кіраўніцтвам Нацыянальнага пераходнага савету, што прывяло да грамадзянскай вайны. У выніку ваеннага ўмяшання НАТА на баку пераходнага савету ўрад быў зрынуты, а Кадафі, адступаючы ў Сірце, узяты ў палон і забіты паўстанцамі.
Кадафі лічыцца вельмі спрэчнай ва ўсім свеце фігурай. Ён дамінаваў у палітыцы Лівіі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў і быў прадметам паўсюднага культу асобы. Яго прыхільнікі хвалілі яго антыімперыялістычную пазіцыю і падтрымку панафрыканізму і панарабізму. З іншага боку, на міжнародным узроўні ён быў асуджаны як дыктатар і самадзержац, адміністрацыя якога парушала правы чалавека лівійскіх грамадзян і які падтрымліваў ірэдэнтысцкія рухі, племянныя войны і тэрарызм у многіх іншых краінах.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ "Muammar Qaddafi"(англ.). nndb.com.
- ↑ http://www.guardian.co.uk/world/middle-east-live/2011/oct/20/syria-libya-middle-east-unrest-live
- ↑ Moamar al-Gaddhafi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-5965.2012.02278.x/full
- ↑ http://link.springer.com/content/pdf/10.1007%2F978-3-319-10687-8_11.pdf