2020
год
Гады |
2017 · 2018 · 2019 — 2020 — 2021 · 2022 · 2023 |
Дзесяцігодзьдзі |
2000‑я · 2010‑я — 2020‑я — 2030‑я · 2040‑я |
Стагодзьдзі |
XX ст. — XXI стагодзьдзе — XXII ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 2020 MMXX |
Ад заснаваньня Рыму | 2773 |
Армянскі каляндар | 1469 ԹՎ ՌՆԿԹ |
Каляндар Багаі | 176 — 177 |
Бізантыйскі каляндар | 7528 — 7529 |
Бірманскі каляндар | 1382 |
Будысцкі каляндар | 2564 |
Каляндар бэрбэраў | 2970 |
Габрэйскі каляндар | 5780 — 5781 |
Галяцэнскі каляндар | 12020 |
Іранскі каляндар | 1398 — 1399 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2075 — 2076 |
· Нацыянальны каляндар | 1942 — 1943 |
· Калі-юга | 5121 — 5122 |
Карэйскі каляндар | 4353 |
Кітайскі каляндар | 4716 — 4717 |
Копцкі каляндар | 1736 — 1737 |
Мусульманскі каляндар | 1441 — 1442 |
Тайскі сонечны каляндар | 2563 |
Час Unix | 4320000 — 4406399 |
Этыёпскі каляндар | 2012 — 2013 |
2020 (MMXX) — высакосны год, які пачынаецца ў сераду; 2020-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 20-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 1-ы год 2020-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
рэдагаваць- Выбух новага каранавірусу ў Кітаі
Студзень
рэдагаваць- 5 студзеня — турэцкія войскі пачалі вайсковую апэрацыю ў Лібіі супраць паўстанцаў
- 7 студзеня — прынамсі 56 чалавек загінулі ў цісканіне ў Кермане на пахаваньні генэрала Касэма Сулеймані, забітага ў выніку амэрыканскага авіяўдару па Багдадзкім міжнародным аэрапорце
- 8 студзеня — украінскі пасажырскі авіялайнэр Boeing 737 зьбіты ракетай пад Тэгеранам
- 15 студзеня — Канстытуцыйны суд Турэччыны прызнаў блякаваньне Вікіпэдыі парушэньнем свабоды слова; доступ да Вікіпэдыі адкрыты пасьля больш як двух гадоў
- 21 студзеня — у Сэнаце ЗША пачаліся слуханьні па адхіленьні Дональда Трампа ад пасады
- 23 студзеня — каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падпісала закон пра выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу
- 24 студзеня — больш за 30 чалавек загінулі і яшчэ больш за 1,5 тысячы атрымалі раненьні ад землятрусу на ўсходзе Турэччыны сілай 6,8 балаў
- 25 студзеня — кітаянка Цзюй Вэньцзюнь абараніла тытул чэмпіёнкі сьвету па шахматах ў матчы супраць расейкі Аляксандры Гарачкінай
- 26 студзеня:
- мужчынская зборная Гішпаніі абараніла тытул чэмпіёнаў Эўропы на спаборніцтве ў Аўстрыі, Нарвэгіі ды Швэцыі
- жаночая зборная Беларусі заваявала залатыя мэдалі чэмпіянату Эўропы па хакеі на траве ў памяшканьнях, які адбываўся ў Менску
- 31 студзеня – Вялікабрытанія выйшла з Эўразьвязу
Люты
рэдагаваць- 2 лютага — амэрыканка Сафія Кенін і сэрб Новак Джокавіч сталі пераможцамі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе-2020
- 2 лютага — фільм «1917» атрымаў 7 узнагародаў Брытанскай акадэміі кіна- і тэлевізійных мастацтваў
- 3 лютага — малавійскі Канстытуцыйны суд скасаваў вынікі выбараў, на якіх прэзыдэнтам быў абраны Пітэр Мутарыка, ды прызначыў новыя выбары
- 5 лютага — Сэнат ЗША апраўдаў прэзыдэнта Дональда Трампа ў абвінавачваньнях па злоўжываньні пасадай ды непавазе да Кангрэсу
- 12 лютага — Гандлёва-забаўляльны комплекс «Трыніты» быў адкрыты ў Горадні
- 29 лютага — Злучаныя Штаты Амэрыкі пагадзіліся вывесьці войскі з тэрыторыі Аўганістану, а Талібан мае спыніць супрацоўніцтва з Аль-Каідай, Ісламскай дзяржавай ды іншымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Сакавік
рэдагаваць- 1 сакавіка — у Раўбічах скончыўся Чэмпіянат Эўропы па біятлёне.
- 9 сакавіка:
- у Нідэрляндах пачаўся суд па справе аб катастрофе Boeing-777 Малайзійскіх авіяліній у 2014 годзе.
- цана на нафту маркі Brent абвалілася на 30%, гэта максымальнае падзеньне за дзень з 1991 году
- 11 сакавіка:
- САЗ абвясьціла пандэмію каранавірусу
- Гарві Вайнштэйну прысудзілі 23 гады турмы
- 27 сакавіка — Паўночную Македонію прынялі ў НАТА
- 31 сакавіка — памёр першы чалавек у Беларусі з станоўчым аналізам на каранавірус COVID-19. Гэта быў віцебскі актор Віктар Дашкевіч
Чэрвень
рэдагаваць- 11 чэрвеня — на беларускі НПЗ «Нафтан» упершыню паступіла нафта з ЗША
- 15 чэрвеня — Нацыянальны банк Беларусі ўвёў часовае кіраваньне ў «Белгазпрамбанку»
- 20 чэрвеня — Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў да 4 ліпеня прымала подпісы ў падтрымку вылучэньня кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары
- 26 чэрвеня — Вялікі тэатар Беларусі прадставіў опэру «Кармэн» у сацыяльных сетках «У кантакце» і «Фэйсбук»
Ліпень
рэдагаваць- 1 ліпеня — Эўразьвяз зьнізіў візавы збор з грамадзянаў Беларусі з 80 да 35 эўра
- 3 ліпеня — прэм’ер-міністар Францыі Эдуар Філіп сышоў з пасады, на ягонае месца прызначаны Жан Кастэкс
- 13 ліпеня — у Польшчы дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда выйграў прэзыдэнцкія выбары ў другім туры
- 14 ліпеня — прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі: ЦВК не зарэгістраваў Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу кандыдатамі ў прэзыдэнты. Гэта справакавала пратэсты ў Менску й іншых гарадах
- 26 ліпеня — у Гомлі на перадвыбарны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай прыйшло каля 10 000 чалавек
- 30 ліпеня — у Менску прайшоў самы буйны перадвыбарны мітынг у гісторыі незалежнай Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, на які прыйшло паводле розных ацэнак ад 18 250 да 70 000 чалавек
- Заснаваны Беларускі нацыянальны сакратарыят «Вольная Беларусь»
Жнівень
рэдагаваць- 2 жніўня
- будынак Дома губэрнатара ў Менску адкрыўся пасьля рэстаўрацыі
- Махамэд Ірфаан Алі заступіў на пасаду прэзыдэнта Гаяны
- касьмічны карабель Crew Dragon прывадніўся ў Мэксыканскай затоцы
- 4 жніўня — у порце Бэйруту адбыліся два моцныя выбухі. Загінулі 178 чалавек, яшчэ каля 6000 чалавек параненыя
- 7 жніўня — крушэньне самалёту Boeing 737-8NG авіякампаніі Air India пры пасадцы ў індыйскім горадзе Кажыкодэ. Загінулі 20 чалавек
- 8 жніўня — раскалоўся апошні некрануты канадзкі шэльфавы ледавік Мілн, страціўшы 43% свайго аб’ёму (каля 80 км²)
- 9 жніўня — у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Аляксандар Лукашэнка дзякуючы масавым парушэньням і ціску на альтэрнатыўных кандыдатаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі пераабраны на шосты тэрмін. Увечары на вуліцах Менску пачаліся масавыя пратэсты і мітынгі.
- 12 жніўня — мэтэорны паток Пэрсэідаў дасягнуў максымуму
- 13 жніўня — «Амкадар» стварыў літ-іённы акумулятар з графэнам
- 14 жніўня — забастоўкі на прадпрыемствах у Беларусі праз фальсыфікацыю выбараў.
- 16 жніўня:
- па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі пратэсту «Марш за свабоду». Паводле розных ацэнак на пратэстах было ад 200 000 да мільёну чалавек
- старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выказала падтрымку пратэстоўцам і мітынгоўцам у Беларусі
- Роні О’Саліван стаў шасьціразовым чэмпіёнам сьвету па снукеры
- 17 жніўня — «Беларуснафта» ўкараніла гідраразрыў пляста пры дапамозе пробкі і пэрфарацыі нафтавай сьвідравіны
- 18 жніўня — у Беларусі створаная Каардынацыйная рада, галоўнай мэтай якой была абвешчана мірная перадача і зьмена ўлады
- 19 жніўня — у выніку пратэстаў і збройнага паўстаньня прэзыдэнт Малі Ібрагім Бубарак Кейта сышоў у адстаўку
- 20 жніўня:
- Аляксея Навальнага, расейскага апазыцыйнага лідэра, шпіталізавалі з атручваньнем ў Омскую лякарню
- у 1-ы рэактар Беларускай АЭС загрузілі ядзернае паліва
- 26 жніўня — паводле паведамленьня Forbes, генэральны дырэктар Amazon Джэф Бэзас стаў першым чалавекам у гісторыі, чысты капітал якога перавысіў 200 мільярдаў даляраў ЗША
- 28 жніўня — Сіндза Абэ, прэм’ер-міністар з найдаўжэйшай пасадай у гісторыі Японіі, абвясьціў пра адстаўку з прычыны кепскага здароўя
- 29 жніўня — у Менску адбыўся «Жаночы марш свабоды»
- 31 жніўня
- у сталіцы ААЭ Абу Дабі адбыўся выбух у кавярні, загінулі 2 чалавекі
- краіны Прыбалтыкі ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі
- у Вярхоўным і абласных судах Беларусі ўвялі аўдыёвідэафіксацыю судовых працэсаў
Верасень
рэдагаваць- 1 верасьня — менскія студэнты й іншыя жыхары Беларусі выйшлі на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасьці.
- 2 верасьня — канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што палітык Аляксей Навальны быў атручаны рэчывам з групы «Навічок».
- 4 верасьня
- Сьвятлана Ціханоўская выступіла перад Радай Бясьпекі ААН
- прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч наведаў ЗША, дзе пры пасярэдніцтве Дональда Трампа заключыў пагадненьне аб эканамічным супрацоўніцтве з Рэспублікай Косава
- 12 верасьня — у Беларусі праведзены «Жаночы марш»
- 13 верасьня
- адзіны дзень галасаваньня ў Расеі
- у Беларусі адбыўся пратэст «Марш герояў», на якім было ад 3000 да 150 000 чалавек
- 14 верасьня — прэм’ер-міністрам Японіі быў выбраны Ёсіхідэ Суга
- 15 верасьня — у ЗША адбываюцца пажары. 24 чалавекі загінулі, дзясяткі зьніклі бязь вестак. У штаце Арэгон эвакуявана больш за паўмільёна чалавек
- 20 верасьня — у Беларусі адбыўся «Марш справядлівасьці», на якім было да 100 тысячаў чалавек
- 23 верасьня — прайшла таемная інаўгурацыя Александра Лукашэнкі, пасьля чаго аднавіліся вулічныя пратэсты і жорсткія затрыманьні
- 25 верасьня — крушэньне самалёта Ан-26 ВПС Украіны пад горадам Чугуевам. Загінулі 26 чалавек.
- 26 верасьня — прэм’ер-міністар Лібану Мустафа Адзіб сышоў у адстаўку.
- 27 верасьня:
- пачаліся ўзброеныя сутыкненьні ў Нагорным Карабаху.
- у Менску і іншых гарадах прайшлі Маршы «Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай
Кастрычнік
рэдагаваць- 5 кастрычніка — прэмію па мэдыцыне атрымалі Гарві Джэймз Альтэр, Майкл Гаўтан і Чарльз Райс за адкрыцьцё вірусу гепатыту С
- 6 кастрычніка — прэмію па фізыцы атрымалі Роджэр Пэнроўз, Андрэа Мія Гез і Райнгард Генцэль за вывучэньне чорных дзірак
- 7 кастрычніка — прэмію па хіміі атрымалі Эманюэль Шарпэнцье і Джэніфэр Даўдна за распрацоўку мэтаду рэдагаваньня геному
- 8 кастрычніка — прэмію па літаратуры атрымала паэтка ЗША Луіза Глюк
- 9 кастрычніка:
- прэмію за мір атрымала Сусьветная харчовая праграма за высілкі ў барацьбе з голадам
- Лік прадпрыемстваў Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў дасягнуў 969
- 11 кастрычніка:
- Пераможцамі Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе сталі гішпанец Рафаэль Надаль і палячка Іга Сьвёнтэк
- 1-ы энэргаблёк Беларускай АЭС вывелі на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці
- У Беларусі працягваюцца пратэсты супраць гвалту і фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў, якія скончыліся жорскім разгонам
- 12 кастрычніка:
- На прэзыдэнцкіх выбарах у Таджыкістане нязьменны з 1992 году кіраўнік дзяржавы Эмамалі Рахмон набраў 91% галасоў
- Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі Пол Мілграм і Робэрт Батлер Ўілсан за разьвіцьцё тэорыі аўкцыёнаў
- 13 кастрычніка — Ва ўкраінскай Вялікай Севярынцы адкрылі мэмарыяльную дошку Васілю Быкаву
- 14 кастрычніка — Ад паводкі ў індыйскім Гайдэрабадзе загінуў 81 чалавек
- 22 кастрычніка — У Польшчы пачаліся напады на касьцёлы пасьля прыняцьця Канстытуцыйным трыбуналам выраку пра забарону спаронаў
- 25 кастрычніка:
- Цэнтарвыбаркам Кыргыстану прызначыў правядзеньне 10 студзеня 2021 року новых парлямэнцкіх выбараў замест сфальшаваных, вынікі якіх былі ануляваныя пасьля пратэстаў
- На Гран-пры Партугаліі гоншчык каманды Mercedes-Benz Льюіс Гэмілтан пабіў рэкорд па сумарнай колькасьці перамог у Формуле-1
- 30 кастрычніка — 85 чалавек загінулі і больш за тысячу параненыя ў выніку землятрусу ля грэцкага вострава Самас
Лістапад
рэдагаваць- 3 лістапада:
- Прах Зьмітрака Бядулі перапахавалі на Усходніх могілках Менску
- Першы энэргаблёк Беларускай АЭС уключаны ў энэргасыстэму краіны
- 7 лістапада:
- адбыўся пуск 1-га рэактара Беларускай АЭС
- Першы энэргаблёк Беларускай АЭС уключаны ў энэргасыстэму краіны
- 8 лістапада — больш за 1000 чалавек затрымалі ў Менску падчас разгону на Маршы ў падтрымку «рэпрэсаваных»
- 10 лістапада:
- Армэнія і Азэрбайджан пры пасярэдніцтве Расеі падпісалі пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху
- Выпрацоўка электраэнэргіі на Беларускай АЭС часова прыпынена праз выбух некалькіх трансфарматараў
- Пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША стаў дэмакрат Джо Байдэн
- 12 лістапада — у Менску не прыходзячы ў прытомнасьць сканаў Раман Бандарэнка, мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, забіты прыхільнікамі рэжыму Лукашэнкі
- 13 лістапада — у розных гарадах Беларусі адбыліся ланцугі смутку ў памяць па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку, больш за сотню чалавек былі затрыманыя
- 18 лістапада — праз пандэмію каронавіснай інфэкцыі абавязковае нашэньне мэдычных масак пашырылі на ўсю Беларусь
- 19 лістапада — Беларускую АЭС паўторна ўключылі ў сетку пасьля замены трансфарматараў напругі
- 22 лістапада — на «Маршы супраць фашызму», які прайшоў ў розных мікрараёнах Менску і сабраў дзясяткі тысячаў чалавек, затрымана больш за 300 пратэстоўцаў
- 24 лістапада:
- Шэсьць краінаў далучыліся да другога пакету санкцый Эўразьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх Лукашэнка
- Кітай запусьціць на Месяц зонд «Чан’э-5»
- 25 лістапада — пасьля трох месяцаў улады разблякавалі сайт «Нашай нівы», першы з сотні забароненых рэсурсаў
- 29 лістапада — На «Маршы суседзяў» у Менску й іншых гарадох затрымалі больш за 400 чалавек
- 30 лістапада:
- Moderna падала заяўку на рэгістрацыю вакцыны ад каранавірусу ў ЗША і Эўразьвязе
- Берасьцейская друкарня паведаміла, што з 1 студзеня 2021 году ня будзе друкаваць «Брестскую газету»
Сьнежань
рэдагаваць- 1 сьнежня:
- Калядны турнір на прызы Лукашэнкі скасавалі ўпершыню за 15 гадоў
- Армія Азэрбайджану ўвайшла ў Лачынскі раён паміж Карабахам і Армэніяй
- 1 сьнежня — кітайскі зонд «Чан’э-5» узяў на Месяцы пробы грунту, каб прывезьці іх на Зямлю
- 2 сьнежня — суд у Менску пазбавіў сайт TUT.BY статусу сродку масавай інфармацыі
- 5 сьнежня — Упершыню генэральным сакратаром АБСЭ стала жанчына Гэльга Шмід
- 6 сьнежня — У Менску і іншых гарадах дзясяткі тысячаў людзей вышлі на «Марш волі», было затрымана больш за 300 чалавек
- 6 сьнежня — У ЭЗ зацьвердзілі «эўрапейскі акт Магніцкага» — рэжым санкцый за парушэньні правоў чалавека ў сьвеце
- 9 сьнежня У Эўразьвязе зацьвердзілі «эўрапейскі акт Магніцкага» — рэжым санкцый за парушэньні правоў чалавека ў сьвецем
- 10 сьнежня — адкрыцьце Народных амбасадаў Беларусі
- 11 сьнежня — мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, якога ўлады не пускаюць у Беларусь, напісаў заяву аб адстаўцы праз узрост
- 13 сьнежня — у Менску і іншых гарадах на «Марш народнага абвінавачваньня» выйшлі дзясяткі тысячаў людзей, больш за 300 чалавек было затрымана міліцыяй
- 17 сьнежня — Дзесяць амэрыканскіх штатаў абвінавацілі Google у парушэньні антыманапольнага заканадаўства і змове з Facebook (17 сьнежня).
- 20 сьнежня — Жаночая зборная Нарвэгіі па гандболе стала 8-кратным чэмпіёнам Эўропы на першынстве ў Даніі (20 сьнежня).
- 21 сьнежня — Прыпыненьне выезду зь Беларусі ў сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфэкцыі (21 сьнежня).
Сьмерці
рэдагавацьСтудзень
рэдагаваць- 4 студзеня — Уладзімер Станкевіч, беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з чальцоў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня
- 4 студзеня — Віктар Рабушка, сакратар управы КХП БНФ
- 11 студзеня — Кабус бэн Саід, султан і прэм’ер-міністар Аману
Люты
рэдагаваць- 5 лютага — Барыс Луцэнка, беларускі тэатральны рэжысэр, народны артыст Беларусі
- 6 лютага — Керк Дуглас, амэрыканскі кінаактор і прадусар
- 10 лютага — Павэл Вілікаўскі, славацкі празаік, перакладчык і публіцыст
- 25 лютага:
- Хосьні Мубарак, чацьверты прэзыдэнт Эгіпту
- Эдуард Дубянецкі, беларускі гісторык, культуроляг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук
Сакавік
рэдагаваць- 29 сакавіка — Кшыштаф Пэндэрэцкі, польскі кампазытар, дырыгент, пэдагог
- 31 сакавіка — Віктар Дашкевіч, беларускі актор
Ліпень
рэдагаваць- 6 ліпеня — Эньё Марыконэ, італьянскі кампазытар, дырыгент
- 25 ліпеня — Алівія дэ Гэвілэнд, амэрыканская акторка
Жнівень
рэдагаваць- 6 жніўня — Уладзімер Заблоцкі, беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня
Верасень
рэдагаваць- 9 верасьня — Генік Лоска — беларуска-польскі музыка, вакаліст, кампазытар і гітарыст, рок- і блюз-выканаўца
- 14 верасьня — Юры Навумаў, беларускі музыка, вакаліст гурту Neuro Dubel
Кастрычнік
рэдагаваць- 12 кастрычніка — Юрка Голуб, беларускі празаік, паэт, журналіст
- 20 кастрычніка — Юрый Варонежцаў, беларускі навуковец-фізык, палітык і грамадзкі дзеяч
Лістапада
рэдагаваць- 9 лістапада — Міхаіл Дрынеўскі, народны артыст Беларусі
- 12 лістапада — Раман Бандарэнка, мастак, ахвяра гвалту сілавікоў у Беларусі
- 14 лістапада — Армэн Джыгарханян, армянскі і савецкі актор тэатра і кіно
- 18 лістапада — Любоў Румянцава, беларуская акторка. Заслужаны артыст БССР
- 25 лістапада — Дыега Марадона, выбітны футбаліст за ўсю гісторыю футболу
Сьнежань
рэдагаваць- 2 сьнежня:
- Барыс Плотнікаў, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
- Валеры Жыскар д’Эстэн, 20-ты Прэзыдэнт Францускай Рэспублікі
- 6 сьнежня — Валеры Вінакураў, беларускі геоляг, адзін са стваральнікаў Музэю валуноў
- 9 сьнежня — Вячаслаў Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Беларусі
- 11 сьнежня — Кім Кі Дук, паўднёвакарэйскі кінарэжысэр
- 12 сьнежня:
- Валянцін Гафт, расейскі і савецкі актор
- Джон Ле Карэ, ангельскі пісьменьнік, аўтар шпіёнскіх раманаў
- 29 сьнежня — П'ер Кардэн, францускі мадэльер