13 сакавіка
дата
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
13 сакавіка́ — 73-і дзень году (72-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 294 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1881 — расейскі імпэратар Аляксандар II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім.
- 1898 — у Менску заснаваная Расейская сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя
- 1781 — Уільям Гершэль адкрыў плянэту Уран
- 1938 — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.
- 1989 — было вынайдзена сусьветнае павуціньне (World Wide Web, WWW)
- 1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай
Нараджэньні
рэдагаваць- 1741 — Ёсіф II, кароль Нямеччыны, імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі
- 1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі
- 1876 — Станіслаў Гайдукевіч, беларускі архітэктар
- 1913 — Сяргей Міхалкоў, літаратар, старшыня Саюза пісьменьнікаў РСФСР, пісьменьнік, паэт, байкапісец, драматург
- 1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка
- 1936 — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі навуковец і публіцыст
- 1938 — Леанід Шаршнёў, савецкі генэрал і суаўтар расейскай канцэпцыі гібрыднай вайны
- 1949 — Анатоль Тозік, беларускі дзяржаўны дзеяч і дыплямат
- 1954 — Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі
- Уладзімер Янчук, беларускі распрацоўнік спосабаў навуковага дасьледаваньня ў псыхалёгіі
- 1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык
Сьмерці
рэдагаваць- 1881 — Аляксандар II, расейскі імпэратар
- 1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, настаўнік першай беларускай школкі ў Гародні
- 1920 — Андрэй Сьнітка, беларускі археоляг, этнограф, краязнавец
- 1975 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік