Прымаж Рогліч

славенскі раварыст

Пры́маж Ро́гліч (па-славенску: Primož Roglič; нарадзіўся 29 кастрычніка 1999 году, Трбоўле, Славенія) — славенскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «Рэд Бул — Бора — Гансгроэ». Алімпійскі прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году ў Токіё. Шматразовы пераможца шматдзённай гонкі Вуэльты Гішпаніі (2019, 2020, 2021, 2024) ды пераможца Джыры д’Італіі (2023).

Прымаж Рогліч
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 29 кастрычніка 1989(1989-10-29)[1] (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Краіна
Рост 177 см[3]
Вага 65 кг[3]
Спартовая інфармацыя
Клюб Рэд Бул — Бора — Гансгроэ
Спэцыялізацыя унівэрсал
Прафэсійныя клюбы
2013—2015
2016—2023
2024—
Адрыя Мабіль
ЛётаНЛ-Юмба
Рэд Бул — Бора — Гансгроэ

У пэрыяд з 2019 па 2021 гады Рогліч 75 тыдняў трамаўся на першым радку сусьветнага рэйтынгу мужчынскіх шашэйных гонак і двойчы займаў першае месца ў рэйтынгу ў канцы году[4][5].

Кар’ера

рэдагаваць

Скачкі на лыжах з трампліну

рэдагаваць

Сваю спартовую кар’еру Рогліч пачаў з скачкоў на лыжах з трампліну ў 2003 годзе. У 2007 годзе стаў чэмпіёнам сьвету сярод юніёраў у камандным заліку[6]. Таксама на ягоным рахунку маюцца дзьве перамогі ў Кантынэнтальным кубку. У 2017 годзе пацярпеў ад падзеньня падчас трэнавальнага скоску ў Планіцы[7], што паўплывала на тое, што пазьней спартовец пастанавіў скончыць кар’еру скакуна з трампліну улетку 2012 году[8][9].

Дэбют як раварыст

рэдагаваць
 
Спартовец у 2017 годзе.

Рогліч пачаў займацца роварным спортам у 2012 годзе, то бок адразу пасьля сканчэньня кар’еры скакуна. Як распавядаў спатовец, ён адчуваў, што быць на высокім узроўні таго спорту яму было занадта цяжка. Спачатку раварыст рабіць заезды з камандай «Радэская», дзе яго трэнаваў былы прафэсійны роварнік Андрэй Гаўптман, які адзначаў моц Рогліча і дапамог яму разьвіць навычкі кіраваньня роварам. У веку 22 гадоў Рогліч прайшоў тэставаньне ў спартовай лябараторыі, дзе ягоны ўзровень максымальнага спажываньня тлену быў на высокім узроўні, блізкім да найлепшых паказьнікаў такіх гоначнікаў, як то Крыса Фрума і Эган Бэрналя. Рогліч прызнаў, што тыя навычкі, якія ён здабыў як скакун на лыжах з трампліну, сталі карыснымі дзеля ягонага пераходу да роварнага спорту[10]. У 2013 годзе спартовец далучыўся да айчыннай каманды «Адрыя Мабіль», а ў наступным годзе здабыў сваю першую прафэсійную перамогу, адолеўшы супернікаў на горным этапе Туру Азэрбайджану[10].

 
Славенец на адным з этапаў Тур дэ Франс 2020 году.

Пасьля трох сэзонаў у камандзе, кульмінацыяй якіх стаў пасьпяховы сэзон 2015 году, дзе Рогліч здабыў перамогі на Туры Славеніі і Туры Азэрбайджану, ён склаў кантракт з камандай «ЛётаНЛ-Юмба»[10][11]. У свой першы год на ўзроўні Сусьветнага тура Рогліч адразу прадэманстраваў свой талент, заняўшы 5-е месца ў агульным заліку на Волце Алгарвэ. Усяго празь месяц Рогліч фінішаваў другім на сёмым этапе Вольты Каталёніі. У тым жа годзе славенец запачаткаваў выступы на Джыра д’Італіі[12], дзе зьдзівіў другім месцам у стартавай гонцы на час у Апэльдоорне, толькі на сотую долю сэкунды саступіўшы пераможцу Тому Думулену[13]. Раварыст выйграў 9-ы этап у індывідуальнай гонцы на час у К’янці. Усяго праз два тыдні па заканчэньні Джыры д’Італіі Рогліч здабыў перамогу ў нацыянальны чэмпіянаце Славеніі ў гонцы на час, а таксама быў дзясятым у гонцы на час на летніх Алімпійскіх гульнях ў Рыю-дэ-Жанэйру.

Сэзон 2017 году Рогліч пачаў зь перамогі ў агульным заліку на Волце Алгарвэ. Хутка пасьля гэтага атлет фінішаваў чацьвертым у гонцы Тырэна — Адрыятыка, а на Туры Краіны Баскаў здабыў перамогі ў 4-м і 6-м этапах, у выніку стаўшы пятым у агульным заліку. На Туры Рамандыі славенец быў трэцім у агульным заліку. У чэрвені 2017 году спартовец дэбютаваў на Тур дэ Франс, падчас якога стаў першым славенцам, які здабыў перамогу на адным з этапаў. Гэтак Рогліч здабыў перамогу на 17-м этапе, апярэдзіўшы супернікаў большы чым на хвіліну. Цягам турніру гоначнік зьбіраў пункты ў горнай клясыфікацыі, дзе ў выніку фінішаваў другім. Сэзон 2018 году выявіў патэнцыял Рогліча ў этапных гонках і гранд-турах. Ён здолеў выйграць генэральную клясыфікацыю Туру Краіны Баскаў, Туру Рамандыі і Тур Славеніі[14]. На этапах Тур дэ Франс раварыст унікніў тэхнічных праблемаў і падзеньняў, што дазволіла яму канкураваць з элітнымі гоначнікамі. Рогліч завяршыў тур 2018 году на чацьвертым месцы ў агульным заліку пасьля таго, як Фрум здолеў вярнуць сабе подыюм у фінальнай гонцы на час[14].

Вялікія посьпехі

рэдагаваць

На пачатку 2019 году Рогліч здабыў перамогу ў гонцы Тырэна — Адрыятыка, а таксама ў Туры Рамандыі, што зрабіла яго адным з фаварытаў перад стартам Джыра д’Італіі. У італьянскім туры спартовец фінішаваў толькі на трэцім радку генэральнай клясыфікацыі, але апранаў ружовую кашулю лідэра цягам шасьці этапаў, а таксама выйграў два этапы, абодва ў індывідуальных гонках на час. У жніўні славенец стартаваў на Вуэльце Гішпаніі[15], дзе пасьля дзясятага этапу здабыў чырвоную кашулю лідэра агульнага заліку і зялёную кашулю лідэра клясыфікацыі паводле пунктаў, утрымаўшы перавагу да сканчэньня туру. У выніку, Рогліч стаў першым славенцам, які перамог у гранд-туры[16]. Праз пандэмію каранавірусу першай гонкай спартоўца быў нацыянальны чэмпіянат Славеніі па шашэйных гонках, які ладзіўся 21 чэрвеня 2020 году. На апошнім уздыме Рогліч адарваўся ад іншаша славенца Тадэя Пагачара і упершыню выйграўшы тытул чэмпіёна краіны ў шашэйных гонках[17]. Рогліч моцна стартаваў на Тур дэ Франс, выйграўшы чацьверты этап[18], апярэдзіўшы Пагачара, і захапіў лідэрства ў агульным заліку гонкі на дзявятым этапе. Тым ня менш, у наступныя дні ня даў рады ў захаваньні першага месца, саступіўшы земляку. Пазьней раварыст здабыў першую перамогу ў манумэнтальных гонках, апярэдзіўшы супернікаў на гонцы Льеж — Бастонь — Льеж. Рогліч абараніў свой тытул чэмпіёна на Вуэльце Гішпаніі.

 
Спартовец на этапе Эльчэ — Алікантэ Вуэльты Гішпаніі 2022 году.

Рогліч атрымаў перамогу на трох этапах гонкі Парыж — Ніцца, але страціў лідэрства ў генэральнай клясыфікацыі ў апошні дзень, двойчы трапіўшы ў аварыю і апусьціўшыся на 15-е месца ў агульным заліку[19]. Аднак, ён захаваў за сабою перамогу ў заліку паводле пунктаз. Славенец стаў чэмпіёнам Туру Краіны Баскаў[20] ды заняў другі радок на гонцы Флеш Валёнь. Гоначнік ня здолеў фінішаваць на Тур дэ Франс, а пасьля ўзяў залаты мэдаль у гонцы з разьдзельным стартам на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё, якія ладзіліся ў 2021 годзе. У дадатак, Рогліч зноў абараніў свой тытул пераможца Вуэльты Гішпаніі, дзе на заканчэньні спаборніцтва меў перавагу перад перасьледнікам Энрыкам Масам у 4 хвіліны 42 сэкунды.

 
Рогліч трымае трафэй Джыры д’Італіі ў 2023 годзе.

Спартовец пачаў сэзон 2022 году зь перамогі ў туры Парыж — Ніцца[21]. На стартавах этапах Рогліч змагаўся з Крыстофам Ляпортам і Ваўтам ван Артам[22], але здолеў захапіць лідэрства падчас пятага этапу[23], замацаваўшы перавагу на перадапошнім этапе, які завяршыў перамогай на этапе. Спартовец выйграў першы этап Туру Краіны Баскаў і меў перавагу далей, але страціў лідэрства на перадапошнім этапе, дзе славенец пакутваў на траўму калена[24]. У чэрвені атлет здабыў перамогу ў Крытэрыюм Дафінэ у рамках падрыхтоўкі да Тур дэ Франс[25]. У францускім гранд-туры спартовец атрымаў зьвіх пляча на пятым этапе. Рогліч спрабаваў змагацца далей, але перамог на этапах яму бракавала, а сам ён зьняўся з туру перад апошнім днём. Рогліч спрабаваў у чарговы раз здабыць перамогу на Вуэльце Гішпаніі. Ён выйграў чацьверты этап і захапіў лідэрства, але ўжо пасьля шостага этапу лідэрства перахапіў Рэмка Эвэнэпуль. Славенец на 16-м этапе не зважаючы на тое, што паваліўся падчас гонкі, здолеў адрабіць перавагу бэльгійца, але праз пашкоджаньні зьняўся з туру на наступны дзень[26].

У 2023 годзе Рогліч пачаў зь перамогі на турніры Тырэна — Адрыятыка, апярэдзіўшы ў генэральным заліку Жуана Алмэйду на 18 сэкундаў[27]. Пасьля спартовец перамог у Вольце Каталёніі, таксама выйграўшы цягам гонкі два этапы[28]. У траўні Рогліч выправіўся на Джыру д’Італіі, стартаваўшы як адзін з фаварытаў на перамогу ў агульным заліку[29]. На першых этапах Рогліч некалькі разоў трапляў у аварыі. Адзін зь лідэраў гонкі Эвэнэпуль быў вымушаны зьняцца з турніру праз каранавірус, але спартовец працягваў трымацца за лідэрам Герайнтам Томасам. Толькі пасьля перадапошняга этапу захапіў першы радок, які пасьляхова абараніў да заканчэньнё шматдзённай гонкі. Такім чынам, славенец упершыню стаў пераможцам Джыры д’Італіі[30]. На Вуэльце Гішпаніі Рогліч быў трэцім.

Пераход у «Бора — Гансгроэ»

рэдагаваць

6 кастрычніка 2023 году стала вядома, што раварыст з новага сэзону будзе абараняць колеры клюбу «Рэд Бул — Бора — Гансгроэ»[31]. Рогліч пачаў сэзон 2024 году ў складзе новай каманды ў гонцы Парыж — Ніцца, якая ладзілася з 3 па 10 сакавіка, дзе зважаўся перад гонкай адным з фаварытаў. Не зважаючы на чаканьні, славенец стала правёў гонку, заняўшы ў генэральнай клясыфікацыі толькі дзясяты радок. У Туры Краіны Баскаў Рогліч быў першым на першым этапе гонкі на час[32]. Не зважаючы на аварыю на трэцім этапе, ён захоўваў лідэрства ў агульным заліку, але пасьля вялікай аварыі на адном з схілаў на наступным этапе ён быў вымушаны адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў гонцы[33]. Рогліч прапусьціў некалькі наступных гонак, але акрыяў перад Тур дэ Франс, але на 12-м этапе прэстыжнай гонкі атрымаў траўму ды сышоў з дыстанцыі[34][35]. Затым роварнік здабыў чарговы тытул пераможцы Вуэльты Гішпаніі, вырваўшыся на першае месца на апошніх этапах, апярэдзіўшы аўстралійца Бэна О’Конара.

  1. ^ Primož Roglič // https://pantheon.world/profile/person/Primož_Roglič
  2. ^ https://www.procyclingstats.com/rider/primoz-roglic
  3. ^ а б Primož Roglič // ProCyclingStats (анг.)
  4. ^ «Roglic, Vos end year as WorldTour’s world No.1». VeloNews.
  5. ^ «2020 UCI World Rankings honour Van der Breggen and Roglič». UCI.
  6. ^ «Former ski jumper Primož Roglič on domestique duty at Tour Down Under». CyclingNews.
  7. ^ «Grozljiv padec v Planici, ki mu je spremenil tok dogodkov». Siol.
  8. ^ «Primož Roglič: „Treba se je vprašati, kje je meja, kaj je še smiselno“». Metropolitan.
  9. ^ «Od letalnice do kolesarske elite profesionalcev». Dnevnik.
  10. ^ а б в «How Primož Roglič made the leap from ski jumper to grand tour winner». VeloNews.
  11. ^ «Former ski jumper Primož Roglič on domestique duty at Tour Down Under». CyclingNews.
  12. ^ «99th Giro d'Italia Startlist». Pro Cycling Stats.
  13. ^ «Giro d’Italia: Tom Dumoulin wins Apeldoorn time trial». BBC News.
  14. ^ а б «Tour de France: Roglič 4th Overall, Best Ever Slovenian Result (Video Highlights)». STA.
  15. ^ «2019: 74th La Vuelta ciclista a España». ProCyclingStats.
  16. ^ «La Vuelta a España: Primož Roglič becomes the first ever Slovenian Grand Tour winner!». UCI.
  17. ^ «Roglic gets the better of Pogacar to claim Slovenian National Championship». CyclingNews.
  18. ^ «Tour de France: Slovenia’s Primoz Roglic wins the fourth stage». France 24.
  19. ^ «Primoz Roglic loses Paris-Nice after crashing twice on final stage». CyclingNews.
  20. ^ «Primoz Roglic wins Itzulia Basque Country». CyclingNews.
  21. ^ «French one-day races season opener for Roglic and Vingegaard». Team Jumbo–Visma.
  22. ^ «Christophe Laporte wins first Paris-Nice stage for dominant Jumbo-Visma». The Guardian.
  23. ^ «Paris-Nice: McNulty makes up for lost time with stage 5 win». CyclingNews.
  24. ^ «Primož Roglič reveals he is struggling with a 'painful injury': 'I need to feel good on the bike'». Cycling Weekly.
  25. ^ «Critérium du Dauphiné: Verona holds off Roglic chase to take stage 7 victory in Vaujany». Cyclingnews.
  26. ^ «Drama bei Vuelta: Roglic muss nach Sturz aufgeben». Frankfurter Allgemeine Zeitung
  27. ^ «Primož Roglič Crowned Tirreno-Adriatico Champion as Jasper Philipsen Wins Final Stage and Tom Pidcock Crashes». Eurosport.
  28. ^ «Primoz Roglic seals Volta a Catalunya victory in thrilling final stage». The Guardian.
  29. ^ «Giro d’Italia 2023 route revealed: three time trials, cruel climbs, and an eye-watering finale». VeloNews.
  30. ^ «Mark Cavendish wins final stage of Giro d’Italia as Roglic takes overall victory». The Guardian.
  31. ^ «Primoz Roglic leaves Jumbo-Visma for Bora-Hansgrohe in blockbuster switch». The Guardian.
  32. ^ «Roglic Wins Tour Of Basque Country First Stage Despite Wrong Turn». Barron’s.
  33. ^ «Vingegaard, Evenepoel, Roglic suffer crash in the Basque Country». FloBikes.
  34. ^ «Roglic pulls out of Tour de France after stage 12 crash». BBC Sport.
  35. ^ «Primož Roglič abandons the Tour de France after crashing on stage 12». Cycling Weekly.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць