Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы
Паўночная мяжа гэтага дыялекту праходзіць прыкладна па лініі Ліда — Менск — Бабруйск — Рэчыца — Лоеў. Дыялект уключае ў сябе наступныя групы гаворак: берасьцейска-пінскую, заходнюю (гарадзенскую), слуцка-бабруйска-мазырскую.
Асаблівасьці
рэдагавацьПаўднёва-заходні дыялект характарызуецца недысымілятыўным аканьнем і яканьнем: вада, нага, вясна; цьвёрдым гукам [р]: рака, бяроза; прыстаўным [г] у словах тыпу гавечка, гуліца; наяўнасьцю дыфтонгаў [уо], [іе] ў словах дуом, сіена; наяўнасьцю канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму; постфікса -са ў зваротных дзеясловах: памыласа, садземса і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |