Нясьвіскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі

Нясьві́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 39 022 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Нясьвіж.

Нясьвіскі раён

(Нясвіжскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Нясьвіж
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксандар Ломскі[d][1]
Насельніцтва (2018) 39 022[2]
Шчыльнасьць 45,2 чал./км²
Плошча 862,75[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 182 м[4]
Месцазнаходжаньне Нясьвіскага раёну
Нясьвіскі раён на мапе
Мапа Нясьвіскага раёну
Нясьвіскі раён, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-70
Паштовыя індэксы 222 6хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Мяжуе з Клецкім, Капыльскім, Стаўпецкім раёнамі Менскай вобласьці, Карэліцкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.

Працягласьць з поўначы на поўдзень складае 25 км, з захаду на ўсход — 38 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

рэдагаваць

Паўночная частка раёну разьмяшчаецца ў межах Стаўпецкай раўніны, паўднёвая — на Капыльскай градзе. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 230 м на поўдзень ад Нясьвіжу.

Клімат і расьліннасьць

рэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,4 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 195 дзён.

Лясы (12% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя.

Гідраграфія

рэдагаваць

Найбуйнейшыя рэкі — Вуша і Тур’я (басэйн Нёману), Лань з Цапрай (басэйн Прыпяці).

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 43,5 тыс. чалавек; 2009 год — 41 618 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 39 206 чалавек[6]; 2017 год — 39 142 чалавекі[7]; 2018 год — 39 022 чалавекі[2]

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Рыбная гаспадарка «Альба».

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай (тарфяны), швацкай, тэкстыльнай, па першаснай апрацоўцы льну, мэблевай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Берасьце, аўтамабільныя дарогі Баранавічы — Асіпавічы, Нясьвіж — Наваградак, Нясьвіж — Клецак.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл (1773) і сядзіба (канец ХVIII — пачатак XIX ст.) у в. Вялікая Ліпа, Сьвята-Крыжаўзьвіжанская царква (1915) у в. Вялікая Лысіца, Спаса-Праабражэнская царква (1808) у м.-ку Гарадзея, сядзібны будынак (XIX ст.) у в. Заазер’е, сядзібна-паркавы комплекс (2-я палова XVIII — пачатак XIX ст.) у в. Завушша, Сьвята-Дабравешчанская царква (канец XIX ст.) у в. Кунаса, Сьвята-Пакроўская царква (1842) у в. Лань, Сьвята-Мікалаеўская царква (XIX ст.) у в. Мацылёўшчына, сядзібны будынак (сярэдзіна XIX ст.) у в. Новы Сноў, палацава-замкавы комплекс князёў Радзівілаў (XVI—XVIII стагодзьдзі), Ратуша (XVI ст.), Слуцкая Брама (XVI ст.), Фарны касьцёл (XVI ст.), кляштары бэнэдыктынак (XVIІ ст.) і бэрнардынцаў (XVIІ ст.), Дом на Рынку (XVIІІ ст.) у месьце Нясьвіж, Сьвята-Георгіеўская царква (1834) у в. Астраўкі, касьцёл (XIX ст.) у в. Салтанаўшчына, касьцёл (XVIІІ ст.) і Казьма-Даміянаўская царква (XVIІІ ст.), палацава-паркавы ансамбль (пач. XIХ ст.) у в. Сноў.

  1. ^ http://www.nesvizh.minsk-region.by/ru/rukovodstvo/rajispolkom.html
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (паводле стану на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Віктар Сырыца, якім мы яго запомнілі https://web.archive.org/web/20220218203027/https://www.intex-press.by/2015/11/10/viktar-syrytsa-yakim-my-yago-zapomnili/

Літаратура

рэдагаваць
  • Несвижский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць