Каноплі ва Ўкраіне дазволеныя ў мэдычных, прамысловых мэтах, а таксама ў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасьці[1][2].

Прававы статус канабіса ў Эўропе

     Леґальны для любога выкарыстаньня

     Леґальны па рэцэпце лекара

     Нелеґальны


Выкарыстаньне

рэдагаваць
Закон Украіны
«Аб унясеньні зьмяненьняў у некаторыя законы Ўкраіны адносна дзяржаўнага рэгуляваньня абарачэньня расьлін роду канопляў (Cannabіs) для выкарыстаньня ў навучальных мэтах, адукацыйнай, навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасьці, вытворчасьці наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і лекавых сродкаў з мэтай пашырэньня доступу пацыентаў да неабходнага лячэньня»
 
Вярхоўная Рада Ўкраіны
Нумар 3528-IX
Юрысдыкцыя   Украіна
Прыняцьце Вярхоўнай Радай Ўкраіны
21 сьнежня 2023
Падпісаньне прэзыдэнтам Украіны
13 лютага 2024
Уступ у сілу 16 ліпеня 2024

У красавіку 2021 году некаторыя прэпараты, якія зьмяшчаюць ТГК і КБД, былі адобраны для мэдычнага прымяненьня (а менавіта дранабінол і набіксімолы).

7 ліпеня 2023 году Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны падтрымала легалізацыю лекавых сродкаў на аснове канабіс, за што выступалі Зяленскі й намесьнік кіраўніка ведамства, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Ігар Кузін.[3]

13 ліпеня 2023 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала ў першым чытаньні за законапраект аб легалізацыі мэдычнага канабіса(en) 268 галасамі.[4]

21 сьнежня 2023 году парлямэнт прыняў у другім чытаньні законапраект аб мэдычных каноплях №7457.[5] Законапраект прадугледжвае:[6]

  • Законапраект рэгулюе абарачэньне канопляў у мэдычнай, прамысловай і навуковай дзейнасьці. Законапраект прадугледжвае, што распаўсюджваньне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах будзе лічыцца злачынствам.[7]
  • Вытворчасьць лекаў на аснове канопляў кантралюецца на ўсіх этапах. Яго могуць вырошчваць толькі юрыдычныя асобы, якія атрымаюць ліцэнзію й цэртыфікат GMP, пад кругласутачным відэаназіраньнем з доступам Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны;
  • Законапраект прадугледжвае пашырэньне доступу пацыентаў да мэдычных прэпаратаў на аснове канопляў і палягчэньне лячэньня некаторых захворваньняў і станаў. Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны зацьвярджае пералік захворваньняў і станаў, пры якіх пацыенту могуць прызначаць лекі на аснове мэдычнай каноплі;
  • Лекавыя сродкі на аснове канапель мэдычных адпускаюцца толькі па рэцэпце ў адпаведнасьці з мэдычнымі паказаньнямі й па электронным рэцэпце. Пацыенты змогуць насіць і захоўваць такія прэпараты ў колькасьці, вызначанай адзіным мэдычным рэцэптам.

Умовай, пры якой дапускаецца такое вырошчваньне, зьяўляецца выкарыстаньне насеньня, сабранага з гатункаў расьлін, у высушанай саломе якіх гранічна дапушчальнае ўтрыманьне канцэнтрацыі тэтрагідраканабінолу не перавышае 0,2%. З 16 лютага 2027 году гранічна дапушчальная канцэнтрацыя тэтрагідраканабінолу ў высушанай саломе канопляў для прамысловых патрэб не павінна перавышаць 0,3%.[8]

Прэзыдэнт Зяленскі падпісаў законапраект 13 лютага 2024 году.

16 жніўня 2024 году ва Ўкраіне афіцыйна ўступіў у сілу закон, які легалізуе выкарыстаньне мэдычнага канабіса[9].

Глядзіце таксама

рэдагаваць